Первая сессия депутатов 27-го созыва

Первая сессия депутатов 27-го созыва

У мінулую пятніцу адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, якую адкрыла старшыня раённай выбарчай камісіі Святлана Ксянжук. Як адзначыла Святлана Іванаўна, выбары ў раёне прайшлі ў спакойнай абстаноўцы, пры высокай актыўнасці насельніцтва. Больш за 90,3 працэнта выбаршчыкаў Зэльвеншчыны рэалізавалі сваё канстытуцыйнае права па вызначэнні саставу мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Раённая выбарчая камісія, як, дарэчы, і ўчастковыя, забяспечылі правядзенне выбараў у строгай адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. 

У абноўленым раённым Савеце дэпутатаў з 27 народных абраннікаў 8 жанчын. Па родзе заняткаў: працаўнікоў сельскай гаспадаркі – 7, работнікаў прамысловасці, транспарту, сувязі – 4, супрацоўнікаў устаноў і арганізацый сацыяльнай сферы – 8, служачых дзяржаўных органаў – 5, прадстаўнікоў іншых сфер дзейнасці – 3. 

Трынаццаць выбраных дэпутатаў уваходзілі ў дэпутацкі корпус папярэдняга склікання.

Первая сессия депутатов 27-го созыва

У рабоце сесіі ўдзельнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і старшыня раённага выканаўчага камітэта 

Ян Пальчыс. Ігар Георгіевіч расказаў, як прайшла выбарчая кампанія ў маштабах вобласці. Ян Станіслававіч выказаў упэўненасць, што раённы Савет дэпутатаў стане добрым памочнікам райвыканкама ў вырашэнні праблемных пытанняў, якіх яшчэ, на жаль, хапае ў нашым жыцці.

Першым на парадку дня сесіі стаяла  пытанне аб абранні старшыні Зэльвен-скага раённага Савета дэпутатаў. На гэтую адказную пасаду старшыня абласнога Савета дэпутатаў прапанаваў выбраць дэпутата ад Крываконненскай выбарчай акругі №7 Віктара Мірончыка. Ён у папярэднім скліканні ўзначальваў раённы Савет дэпутатаў і зарэкамендаваў сябе як чалавек адданы інтарэсам раёна і яго жыхароў. Аўтарытэт Віктара Уладзіміравіча сярод землякоў высокі. Выключная кампетэнцыя і пачуццё адказнасці, прыстойнасць і неабыякавасць, здольнасць заўсёды быць у эпіцэнтры падзей – гэтыя рысы В.У.Мірончыка падкрэслівалі ўсе тыя, хто публічна падтрымаў яго кандыдатуру. Пасля падліку бюлетэняў (галасаванне згодна з заканадаўствам праходзіла тайна) можна было павіншаваць старшыню з абсалютнай перамогай: усе дэпутацкія галасы былі “за”. Яго намеснікам выбрана дэпутат па Лугавой акрузе №20, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук. 

Первая сессия депутатов 27-го созыва

На сесіі сфарміраваны тры пастаянныя камісіі: па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні, па бю-джэце, сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароне, а таксама па аграрных пытаннях, прамысловасці і будаўніцтве, якія ўзначалілі Таццяна Умарава, Аляксей Галавач і Людміла Валюк, адпаведна. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.