Перамены пад знакам якасці

1073 Паспяхова выконвае прагнозныя паказчыкі па нарошчванні вытворчасці малака калектыў МТФ “Дзеркачы” філіяла “Князева”. Сёння гэта адзін з перспектыўных малочных аб’ектаў не толькі ў гаспадарцы, але і раёне. Пасля праведзенай рэканструкцыі малочнатаварная ферма набыла новы выгляд і атрымала магчымасць укараняць сучасныя тэхналогіі, якія ўжо даюць аддачу. “Разумнае” абсталяванне, дастойная аплата працы, прыгожы інтэр’ер заахвочваюць лю-дзей паляпшаць паказчыкі, бо гэта выгадна ў першую чаргу ім самім. Агульнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы тут складае 855 галоў, дойны статак – 340 кароў. З пачатку года надоена 1304 т малака, што на 103 т больш за адпаведны перыяд мінулага года. 92,9% здадзенай малочнай прадукцыі адпавядае вышэйшаму гатунку. 1074 Умела арганізоўваюць тэхналагічны працэс загадчыца фермы Тамара Кароль і яе надзейная памочніца Ванда Шчарбін-ская. Па словах загадчыцы, галоўным складальнікам высокіх надояў з’яўляюцца якасныя кармы. Рацыянальнае і паўнацэннае кармленне дапамагае раскрыць генетычны патэнцыял жывёлы, павысіць прадуктыўнасць малочнага статка. Жывёлу на МТФ “Дзеркачы” даглядаюць добра. Даводзілася бачыць, як даглядчыкі Аляксандр Яскевіч, Вадзім Калянчук і Анатолій Карнацэвіч абходзяць памяшканні, старанна падкідаюць кармы каровам, каб кожная ўволю наелася. Кармавы рацыён статка прадуманы да дробязей: якасны сянаж і сілас шчодра прыпраўляюцца камбікармамі. Усё здрабняецца і перамешваецца ў кормараздатчыку “Гаспадар”, з дапамогай якога ўжо ў выглядзе кармасумесі падаецца на кармавыя сталы механізатарам Анатоліем Палубком і машыністам пагрузчыка Анатоліем Манчыкам. Пачынаючы з вясны дойны статак утрымліваецца на пашы. На сакавітых травах жывёла атрымлівае дастатковую колькасць пратэіну, бялку, тлушчу і, канешне, вітамінаў. Многае, як вядома, залежыць ад аператараў машыннага даення. Па тэорыі, кожная даярка павінна прытрымлівацца “залатых правілаў”, строгае выкананне якіх дае магчымасць атрымліваць высакаякасную прадукцыю. Тут свае тонкасці, галоўная з іх – любіць жывёлу. Без любові да жывой істоты і сваёй справы нічога не будзе. Ніякае сучаснае абсталяванне не заменіць клапатлівыя рукі. Таму кожную рагулю трэба глядзець як сваю. За дзень у сярэднім ад кожнай каровы надойваюць па 15 кг малака, што на 1,6 кг больш чым у мінулым годзе. – Новыя тэхналогіі значна спрасцілі работу, – расказваюць аператары Ірына Гайдук і Аліна Сасноўская. – Цяпер кола нашых абавязкаў звузілася. Аднак нельга сказаць, што гэта лёгкая праца. Нават з дапамогай сучаснага даільнага абсталявання падаіць за змену 340 кароў даволі няпроста. Калектыў на малочнатаварнай ферме падабраўся старанны. На належным узроўні выконваюць сваю работу селекцыянер Алена Буцько і ветурач Валерый Мілюк. Паспяхова працуюць даяркі Вольга Заяц, Валянціна Белабокая, Марына Гала-віна і Аліна Сасноўская. Пад-трымліваюць абсталяванне комплексу ў рабочым стане і забяспечваюць бесперапынную работу даільнай устаноўкі слесары Генадзій Яскевіч і Генадзій Мілюк. Добрых слоў заслугоўваюць цялятнікі Марына Карнацэвіч, Валерый Белабокі і Святлана Яскевіч. Спецыялісты клапоцяцца пра ўзнаўленне малочнага статка. Непрадукцыйныя і хворыя каровы выбракоўваюцца і замяняюцца першацёлкамі. За маладняком тут таксама асаблівы догляд. Пачынаючы з дваццатага дня нараджэння і да трох месяцаў цяляты ўтрымліваюцца ў спецыяльных доміках для дарошчвання і выпойваюцца малодзівам. Захаванасць маладняку даволі высокая. – Для “малышні” ў нас створаны сапраўдны прафілакторый, – расказвае цялятніца Святлана Яскевіч. – У мяне нават ёсць свае любімчыкі. Паглядзіце, з якім даверам яны цягнуцца да рук. Строга прытрымліваючыся рэкамендацый заатэхнікаў і ветурачоў, мы за суткі фіксуем прыбаўленне ў вазе кожнага цяляці ў сярэднім амаль па 800 грамаў. Як паказвае практыка, вы-творчы ланцужок у жывёлагадоўчай галіне – даволі складаная сістэма, якая патрабуе канкрэтнага ўкладу кожнага працаўніка сельгаскааператыва. Гэта добра разумеюць у калектыве, дзе можна павучыцца рацыянальнаму гаспадаранню. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.