Пад наглядам 24 гадзiны ў суткi

2995 Кожная змена ў аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля” прапануе дзетвары цікавы, насычаны шматлікімі мерапрыемствамі адпачынак. За бяспекай непаўналетніх выхавальнікі сочаць 24 гадзіны ў суткі. Вялікае значэнне надаецца прафілактычнай рабоце з боку праваахоўных органаў. У мінулую сераду з адпачывальнікамі другой змены ў летніку сустрэліся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Іна Талерчык, інспектар Аляксандр Урбан і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Лілія Скіба. Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана праявіць сябе ў прававой віктарыне, якая праводзілася ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Падлетак”. Адказваючы на прапанаваныя пытанні, дзеці разважалі аб шкодзе дрэнных звычак для арганізма. Падчас інсцэніроўкі канкрэтных жыццёвых сітуацый хлопчыкі і дзяўчынкі спрабавалі данесці да равеснікаў наступствы курэння і распіцця спіртных напіткаў, заклікалі аддаваць перавагу здароваму ладу жыцця. Работнікі міліцыі таксама нагадалі падлеткам, з якога ўзросту наступае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за супрацьпраўныя паводзіны, раілі быць законапаслухмянымі грамадзянамі. Наталля МАЦЮК. 2994 У тэму За пяць месяцаў бягучага года колькасць дзеянняў, якія падлягаюць крымінальнай адказнасці, з удзелам непаўналетніх у нашай краіне ўзрасла на 16,5% у параў-нанні з паказчыкам адпаведнага перыяду 2014 г. Кожнае трэцяе злачынства здзейснена падлеткамі, якія не вучацца і не працуюць, кожнае шостае – падлеткамі ў стане алкагольнага ап’янення, кожнае сёмае – тымі, хто мае судзімасць. На Зэльвеншчыне з пачатку года зарэгістравана 2 крадзяжы. З мэтай стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі павышаецца прафілактычны нагляд за падлеткамі, схільнымі да супрацьпраўных дзеянняў (у т.л. за дзецьмі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх). З 8 па 12 ліпеня на тэрыторыі раёна і рэспублікі праходзіць асноўны этап спецыяльнага комплекснага мера-прыемства “Падлетак”. У рамках яго зацікаўленымі службамі правяраюцца месцы масавага адпачынку дзяцей. Тыя, хто знаходзіцца на ўліку і выхоўваецца ў неблаганадзейных сем’ях, наведваюццца па месцы жыхарства і працы, заахвочваюцца да ўдзелу ў арганізаваных відах дзейнасці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.