На текущей неделе снежная тема была в центре всеобщего внимания.

На бягучым тыдні снежная тэма была ў цэнтры ўсеагульнай увагі. Што і казаць, умовы надвор’я дадалі клопатаў як насельніцтву, так і шматлікім спецыялізаваным службам – яны ў гэтыя дні перайшлі на ўзмоцненае нясенне дзяжурства.

На текущей неделе снежная тема была в центре всеобщего внимания.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях увесь гэты тыдзень функцыянуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці. Акрамя таго, спецыялісты РАНС штодзённа адсочваюць работу снегаачышчальнай тэхнікі. У такім рэжыме служба будзе працаваць і ў бліжэйшыя выхадныя дні.
Гатоўнасць №1 аб’яўлена не толькі для камунальнікаў, дарожнікаў, РАНС і ДАІ, але і сельгасарганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнай службы, прадпрыемстваў гандлю і г.д. У кожнай службы – свае задачы.
Усе гэтыя дні ва ўзмоцненым рэжыме працуе дарожна-патрульная служба. Па словах начальніка аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Андрэя Новіка, нягледзячы на настойлівыя заклікі гідраметэацэнтра да вадзіцеляў адмовіцца ад запланаваных выездаў, аўтамабілістаў на дарогах менш не стала. Разам з работнікамі ДРБУ-118 аўтаінспектары прыходзілі на дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху, аўтамабілі якіх трапілі ў снежную пастку ці з’ехалі ў кювет. Дарогі раёна па-ранейшаму застаюцца ажыўленымі, таму работнікі ДАІ працягваюць праводзіць іх маніторынг.
А вось энергетыкі, як адзначае галоўны інжынер раёна электрычных сетак Сяргей Копаць, працавалі ў гэтыя снежныя дні ў штатным рэжыме: у суткі паступала каля 6 заявак ад спажыўцоў (гэта крыху больш, чым звычайна), з якімі максімальна хутка спраўляліся сіламі дзяжурнай брыгады. Абышлося без сур’ёзных па-шкоджанняў, таму аварыйная брыгада задзейнічана не была.
Як паведамілі ў аддзяленні прыёмнага пакою і хуткай дапамогі райбальніцы, выпадкаў атрымання грамадзянамі спецыфічных зімовых траўмаў – пераахаладжэнняў, абмаражэнняў, пераломаў – у мінулыя выхадныя зэльвенскія медыкі не зафіксавалі. Тым не менш, брыгады хуткай дапамогі заўсёды напагатове.
Па прагнозах гідраметэацэнтра зімовае надвор’е захаваецца і далей– прагназуецца далейшае паніжэнне тэмпературы.У сельскай мясцовасці асаблівая ўвага ў такой сітуацыі ўдзяляецца адзінокім і адзінокапражываючым людзям пажылога ўзросту. Як паведамілі ў Слава-ціцкім, Дабраселецкім і Сынкавіцкім сельвыканкамах, прадпрымаюцца ўсе меры, каб забяспечыць людзей усім неабходным. Напрыклад, фельчара Цяглевіцкага ФАПа Святлану Бандык застаць на месцы ў гэтыя дні няпроста: яна добра ведае, каму з вяскоўцаў можа спа-трэбіцца медыцынская дапамога, таму, не чакаючы вы-клікаў, абыходзіць усіх сваіх пажылых пацыентаў.
У напружаным рытме працуюць сацыяльныя работнікі. Як паведаміла інспектар ад-дзялення сацыяльнай дапамогі на даму цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва Таццяна Кулішова, яны не прытрымліваюцца звычайнага графіка работы, а наведваюць сваіх падапечных кожны дзень: у халоднае надвор’е печ у доме павінна быць напалена заўсёды. Сацыяльныя работнікі прыходзяць на дапамогу нават тым грамадзянам, хто не знаходзіцца на іх абслугоўванні – адным снег расчысцяць, другім дроў у хату прынясуць, трэцім прадукты з магазіна даставяць.
Дзейнасць усіх абслугоў-ваючых сельскія населеныя пункты службаў каардынуе сельвыканкам, менавіта сюды і звяртаюцца вяскоўцы з просьбамі і заяўкамі.
–Ні адзін са зваротаў не пакідаем без увагі, – запэўніў старшыня Сынкавіцкага сельвыканкама Сяргей Духцік. – На асаблівым кантролі знаходзіцца пытанне забеспячэння людзей палівам і бесперабойным гандлёвым абслугоўваннем жыхароў аддаленых вёсак.
Спецыялізаваныя службы робяць усё магчымае, каб у зімовы перыяд стварыць насельніцтву бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці, знізіць траўматызм людзей. Але тут многае залежыць і ад саміх грамадзян. Кожны павінен памятаць пра асцярожнасць і ўважлівасць, якія не пашкодзяць на дарозе і тратуары, не дазволяць выйсці на крохкі лёд, прымусяць апранацца па на-двор’і, пазбягаць маршрутаў пад дахамі з ледзяшамі…

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.