Во время очередной пресс-конференции, которая состоялась в Новогрудке, председатель облисполкома Семен Шапиро рассказал журналистам о динамике развития Гродненщины

 Во время очередной пресс-конференции, которая состоялась в Новогрудке, председатель облисполкома Семен Шапиро рассказал журналистам о динамике развития Гродненщины

У час чарговай прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Навагрудку, старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра расказаў журналістам аб дынаміцы развіцця Гродзеншчыны ў ракурсе адыходзячага года, а таксама паведаміў аб планах на перспектыву.

Губернатар гаварыў аб мадэрнізацыі вытворчасці, якую запланавана правесці на ўсіх прадпрыемствах вобласці. А таксама аб маючай адбыцца своеасаблівай “інвентарызацыі” суб’ектаў гаспадарання, у прыватнасці, аптымізацыі сістэмы бібліятэк у сельскай мясцовасці, пера- прафіляванні кінатэатраў.
Напярэдадні Года беражлівасці была ўзнята праблема эканоміі і захавання энергарэсурсаў. Сямён Шапіра адзначыў, што на кожным прадпрыемстве павінна быць распрацавана канкрэтная праграма дзеянняў рацыянальнага гаспадарання. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што перад рэгіёнам стаіць задача па пераходзе ад выкарыстання нафты і газу на мясцовыя віды паліва. У вобласці ўжо працуюць нямала катлоў на МВП, і іх колькасць плануецца істотна павялічыць.
Працягваючы тэму беражлівасці, Сямён Барысавіч заўважыў, што грамадзянам самім трэба быць больш эканомнымі і гаспадарлівымі: “Насцеж адкрытыя фортачкі і вокны ў кватэрах – прыкмета таго, што мы, па сутнасці, ацяпляем вуліцу”. Кожны чалавек, як на сваім рабочым месцы, так і дома, павінен усвядоміць: навучымся берагчы – станем багацейшымі.
Падводзячы вынікі 2012 года, старшыня аблвыканкама адзначыў, што асабліва ўдалым ён быў для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Вобласць заняла лідзіруючыя пазіцыі ў краіне практычна па ўсіх паказчыках. Так, жывёлаводы завяршаюць год з надоямі 5200 кг на карову. Будзе прададзена малака на 10% больш, чым у мінулым годзе. Атрымана небывалая ўраджайнасць цукровых буракоў– 560 цэнтнераў з гектара, рэкордная ў краіне – амаль 300 цэнтнераў з гектара – ураджайнасць бульбы. Крыху не дацягнула Гродзеншчына да 2 мільёнаў тон зерня, але і гэта істотны рост да ўзроўню мінулага года. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур склала 47 цэнтнераў з гектара – гэта таксама лепшы паказчык у Беларусі. Агульны прырост па сельскагаспадарчых кааператывах склаў 108,7%, у цэлым у сельскай гаспадарцы – 107,5%. На думку старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры, на Гродзеншчыне створана надзейная аснова, якая пры рацыянальным падыходзе ў гаспадаранні дазволіць утрымліваць лідзіруючыя пазіцыі і ў наступным годзе.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.