Музыкальная капель. весенний

Музыкальная капель. весенний

 

Лепшыя вучні Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў з усяго раёна прынялі ўдзел у IX раённым конкурсе «Музычны капеж». Гэта веснавое свята стала ўжо традыцыйным і надзвычай урачыстым. 

Усе без выключэння ўдзельнікі чакалі своеасаблівага экзамену з вялікім нецярпеннем і старанна да яго рыхтаваліся. Музыка – гэта велізарная праца. Кожны музыкант, нават калі яму сем гадоў, прысвячае заняткам па некалькі гадзін у дзень, без выхадных, месяц за месяцам. Але на сцэне неабходна паказаць не цяжкую працу, а лёгкасць і натуральнасць выканання нават самага маленькага музычнага фрагмента. 

Адкрываючы конкурс, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Вольга Генюш,  не па чутках ведаючы, як складана часам бывае выходзіць на сцэну, падбадзёрыла юных удзельнікаў. І яны не падвялі. Кожны вучань выклаўся на “ўсе сто”, а некаторыя выступленні проста захапілі гледачоў і журы. Першыя месцы прысуджаны Дзянісу Галаўко і Ільі Савосіку (малодшая група, баян), Ільі Мандрыку (малодшая група, саксафон), Антону Александровічу (сярэдняя група, фартэпіяна), Анастасіі Барыла (сярэдняя група, домра), Юліі Попка (старэйшая група, цымбалы).

Музыкальная капель. весенний

 

Яркімі і цікавымі былі нумары музыкантаў-духавікоў з малодшых класаў Данііла Іванова, Германа Зубы, Яўгенія Броскі.

Спадабаўся музычны твор у выкананні Дзмітрыя Цярэшкі. Эмацыянальна і практычна бездакорна з пункту гледжання тэхнікі выступіў Павел Марцута (акардэон). Журы прысудзіла яму не толькі прызавое месца, але і ўзнагародзіла граматай за артыстызм. Ілья Семяняка (саксафон) атрымаў узнагароду за лепшае выкананне кантылены.

Высокі ўзровень валодання інструментам прадэманстравалі вучні Таццяны Кароза, якія займаюцца ў ансамблі дамрыстаў. Сімпатыю выклікалі таксама і ансамблі акардэаністаў, скрыпачоў, блок-флейцістаў. 

Былі высока ацэнены выступленні вакальнай групы, вакальнага ансамбля і ўдзельнікаў хору пад кіраўніцтвам Алены Мурынай, салістак Марыі Бяляўскай і Міраславы Малец. 

Падводзячы вынікі конкурсу, члены журы адзначылі, што з кожным разам узровень выканання ўдзельнікамі конкурсу праграм становіцца ўсё вышэйшым. Гэта сведчыць аб плённай сумеснай працы настаўнікаў і іх вучняў. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.