Ставка — на молоко

Ставка - на молоко

Малако – прадукт стратэгічны, і калі яго вытворчасць наладзіць строга па тэхналогіі, можна атрымаць значны прыбытак. 

З надыходам цёплых дзён пачаўся летне-пашавы перыяд утрымання жывёлы. Гэта спрыяльны час для атрымання больш таннай па сабекошце прадукцыі і аздараўлення статка. Як адзначыў в.а. начальніка райсельгасхарчу Васіль Шчамялёў, пасля выхаду кароў на пашу вы-творчасць малака ў гаспадарках раёна павялічылася. Пачынаючы з 1 мая, на 124 % узрос валавы надой у СВК “Сынкавічы”, на 111 – у СВК “Галынка”, крыху больш чым на 103% – у філіяле “Князева” і СВК “Бародзічы”. 

Ставка - на молоко

 Каб даведацца, як праходзіць летне-пашавы перыяд утрымання дойнага статка, мы пабывалі ў СВК “Бародзічы”. Дойны статак гаспадаркі налічвае 1810 кароў, якія ўтрымліваюцца на малочнатаварным комплексе і 11 фермах. На пашавае ўтрыманне жывёлы першымі перайшлі на фермах “Конна” і “Грыцкавічы”, затым – “Залацеева” і “Грабава”. Для ўзбагачэння кармасумесяў на малочнатаварным комплексе і 7 фермах, дзе жывёла знаходзіц-ца на беспрывязным утрыманні, у іх дабаўляецца свірэпіца. Гэтая вітамінізаваная дабаўка спрыяе павелічэнню колькасці надояў. У далейшым плануецца дапаўняць рацыён статка канюшынай і люцэрнай. Уборку свірэпіцы непадалёку ад фермы “Залацеева” вядзе на КЗР-10 машыніст Дзмітрый Пазняк. Вадзіцель Іван Макарэвіч адвозіць зялёную масу на  малочнатаварны комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы “Бародзічы”, дзе яна дабаўляецца ў кармасумесі. На фермах “Залацеева” і “Грабава” вітамінныя кармы для кароў рыхтуе на раздатчыку “Хозяин” вопытны механізатар Віктар Равінскі.

На пашы побач з фермай “Грыцкавічы”, па словах пастуха Мікалая Галянды,  знаходзіцца 160 кароў. Статак пасвіц-ца на абазначаных электраагароджай участках, ён забяспечаны вадой, соллю, патакай. Тут мы сустрэліся з намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі А.У. Засценчыкам. Ён заехаў сюды, каб праверыць умовы ўтрымання жывёлы, вызначыць, ці ёсць якія-небудзь праблемныя пытанні. Убачаным намеснік старшыні за-стаўся задаволены. 

Ставка - на молоко

 –Пашавы перыяд для жывёлаводаў – не толькі час вялікага і таннага малака, – адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч, – але і своеасаблівы экзамен. Ад узроўню арганізацыі выпасу ў многім залежыць канчатковы вынік – колькасць атрыманага малака. Кожнае парушэнне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны адмоўна адбіваецца на надоях, таму працэс пашавага ўтрымання жывёлы знаходзіцца на пастаянным кантролі як у загадчыкаў ферм, так і іншых спецыялістаў гаспадаркі. 

Наведаўшы СВК “Бародзічы”, пераканаліся, што пашавае ўтрыманне дойнага статка тут арганізавана на належным узроўні. Жывёлаводы выкарыстоўваюць гэты перыяд спаўна.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.