Когда работа дарит вдохновение

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі вытворчага ўчастка СВК “Сынкавічы”, якім загадвае Аляксандр Валадашчык, займаюць амаль 3 тысячы гектараў, а гэта амаль трэць плошчаў гаспадаркі. Каб паспець усюды, Аляксандр Пятровіч загадзя плануе свой працоўны дзень.

 

Когда работа дарит вдохновение

 

З першых хвілін гутаркі з гэтым чалавекам пранікаешся да яго сімпатыяй і павагай. Аляксандр Пятровіч – чалавек адкрыты і просты. Гаспадарлівасць, дысцыплінаванасць, прынцыповасць і патрабавальнасць да сябе і іншых – адметныя рысы яго характару. Кожнае рашэнне, якое датычыцца працы на зямлі, прымае вельмі ўзважана: калі сеяць, то ў тэрмін і толькі на тым полі, якое сапраўды да гэтага падрыхтавана. І так ва ўсіх справах. І гэта дае адпаведныя вынікі. Напрыклад, сёлета на другім вытворчым участку ўраджайнасць азімага рапсу павялічылася на 7,2 цэнтнера і з кожнага гектара са-бралі па 18,6 цэнтнера. Па 530 цэнтнераў на круг далі палі з цукровымі буракамі – на 99 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе.
Сапраўдную школу гаспадарання на зямлі ў свой час прайшоў у загадчыка першага вытворчага ўчастка Пятра Піуты, якому за навуку ўдзячны і сёння.
Аляксандр Пятровіч пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень. Ніколі не адмаўляецца ад вучобы на курсах павышэння кваліфікацыі, а газета “Белорусская нива” з рознымі рэкамендацыямі вучоных і спецыялістаў па агратэхніцы земляробства ніколі не застаецца непрачытанай. У работу загадчык участка ўкладвае ўсю душу і яго адданасць справе дастойна вялікай павагі.

 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.