Кипит работа в лесных угодьях

Кипит работа в лесных угодьях

Вясна  для працаўнікоў лясной гаспадаркі  – напружаная пара. Яны арганізуюць пасадку саджанцаў, нарыхтоўваюць бярозавік, драўніну, праводзяць  супрацьпажарныя мерапрыемствы, санітарную высечку лесу… Аб гэтым і не толькі мы даведаліся, правёўшы з работнікамі Зэльвенскага вопытнага лясніцтва адзін дзень. 

Сёлета намі запланавана пасадзіць 71 гектар лесу, – расказвае ляснічы Зэльвенскага вопытнага лясніцтва Аляксей Галавач. – Лесапасадкі размесцяцца на землях, якія выведзены з сельскагаспадарчага карыстання, а таксама на лясных прасеках. Там, дзе не прыжыліся мінулагоднія саджанцы, будзе праве-дзена дапаўненне. Гэтыя работы стараемся правесці да з’яўлення на дрэвах лісця. 

Лесааднаўленне патрабуе значных людскіх рэсурсаў, паколькі большасць работ выконваецца ўручную. Штогод упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне фарміруюцца рабочыя брыгады, якія дапамагаюць лесаводам у гэты напружаны перыяд.

Акрамя пасадкі лесу праодзяцца лесаахоўныя мерапрыемствы. Самы страшны вораг лясоў – агонь. Часта лясныя масівы гінуць у выніку пашкоджання іх пажарамі, якія ўзнікаюць з-за неасцярожнага абыхо-джання з агнём адпачывальнікаў. Вясной асаблівую заклапочанасць выклікае выпальванне расліннасці на сельгасугоддзях і зямельных участках асабістых індывідуальных збудаванняў, якія знаходзяцца побач з лясамі. Сёлета ўжо было лакалізавана 3 ачагі такіх узгаранняў. Для засцярогі ад агню ствараюцца  мінералізаваныя палосы, абворваюцца маладыя пасадкі. З 1 красавіка пачаў несці дзяжурства пажарны разлік. 

Кипит работа в лесных угодьях

Вялікая ўвага ўдзяляецца падтрыманню парадку ў лясных масівах. У месцах адпачынку ля вадасховішча і ўрочышча  “Амяльная” сустракаюцца кучы смецця, якія вывозяць сюды жыхары райцэнтра ці пакідаюць пасля сябе адпачывальнікі. Таму леснікі, якія замацаваны за гэтымі масівамі, пачынаюць свой рабочы дзень з уборкі тэрыторыі. Непакоіць лесаводаў раёна і той факт, што некаторыя сельгаспрадпрыемствы вывозяць каменне на ўскрайкі лесу: гэта не толькі парушае прыгажосць краявідаў, але і забруджвае лясную тэрыторыю.       Разам з ляснічым мы пабывалі на важных участках  веснавых работ.

 Непадалёку ад вёскі Падбалоцце вялася пасадка лесу. Работай брыгады кіравалі майстар Сяргей Сэй і ляснік Аляксандр Курачэнка.

– На гэтым участку вядзём пасадку сасны, – адзначыў Сяргей Эдуардавіч. – Пасадачным матэрыялам нас забяспечваюць пітомнікі Слонімскага лясгаса.  Сасновыя пасадкі дапаўняем бярозай, саджанцы якой нарыхтоў-ваем самі. У сярэднім за дзень засаджваем па 3–4 гектары.  

Разоры пад будучыя пасадкі  робіць трактарыст Уладзімір Ракевіч.

Праз дзясятак гадоў тут зашуміць прыгожы лясны масіў, які стане цудоўным  месцам адпачынку. 

Пабывалі мы і ў лесе непадалёку ад вёскі Залацеева, дзе дзве брыгады лесарубаў вялі  высечку-прарэджванне.

Кипит работа в лесных угодьях

– Гэтая тэхналагічная аперацыя дазваляе павысіць якасць дрэвастою, паскорыць дасягненне ім спеласці, – адзначыў Аляксей Галавач. – У першую чаргу зразаем няякасныя і хворыя дрэвы. Застаюцца тыя, што адпавядаюць стандартам.  Прарэджванне праводзіцца ў лясных масівах, якім больш за два дзясяткі гадоў.

Бярозавы гай паміж вёскамі Крывічы і Грабава – месца збору бярозавіку. Амаль да кожнага ствала прымацаваны празрыстыя поліэтыленавыя пакеты. Нарыхтоўкай карыснага напою на гэтым участку займа-ліся часовыя работнікі Пётр Махнач, Мікалай Клюкач і Міхаіл Грынцэвіч. Сок дастаўляецца на харчовыя прадпрыемствы для далейшай перапрацоўкі, часткова рэалізуецца насельніцтву. У другім месцы нарыхтоўкай бярозавіку займаліся ляснік Аляксандр Курачэнка  і часовая работніца  Яўгенія  Пузыновіч.

Па словах ляснічага, падсочка бяроз вядзецца толькі ў перастойных і саспелых лясах, прызначаных для высечак галоўнага карыстання. Але не больш чым за пяць гадоў да гэтых работ і спосабамі, якія забяспечаць захаванне тэх-нічных якасцей драўніны і не нанясуць шкоды дрэвам.

 Сёлета на перапрацоўчыя прадпрыемствы адпраўлена 50 тон бярозавіку, рэалізавана насельніцтву 5 тон.   

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.