Интеллектуальный потенциал района

Интеллектуальный потенциал района

На працягу навучальнага года школьнікі не толькі вучацца. Яны яшчэ і спаборнічаюць. Нядаўна завяршыўся рэспубліканскі этап прадметнай алімпіяды. Прынялі ўдзел у ёй і вучні ўстаноў адукацыі пасёлка. Трое з іх па беларускай мове і літаратуры вярнуліся з узнагародамі:  Максім Эльяшэвіч  з СШ №3 адзначаны Дыпломам ІІ ступені, з гімназіі №1 Ганна Семяняка – Дыпломам ІІІ ступені і Дар’я Карман  – Пахвальным водзывам.

Максім Эльяшэвіч – у ліку лепшых вучняў. Хлопчык паспяхова авалодвае ўсімі дысцыплінамі школьнай праграмы, але асаблівы інтарэс праяўляе да беларускай мовы. Цікавасць да яе ўзнікла яшчэ ў 4 класе, калі ўпершыню паспрабаваў свае сілы ў алімпіядзе. І вельмі ўдала – у яго скарбонцы з’явілася першая перамога. У далейшым іменна яна стала для Максіма  стымулам больш старанна вучыцца. Сёлета вучню выпаў гонар прадстаўляць сваю школу і ўвогуле Зэльвенскі раён на абласным, затым – рэспубліканскім этапах. 

Прыкладам для аднакласнікаў з’яўляецца Ганна Семяняка. І не толькі па сваіх інтэлектуальных здольнасцях. Дзяўчынка імкнецца ведаць усе тонкасці і асаблівасці беларускай мовы, таму  і  чытае шмат дадатковай літаратуры. Нават на канікулах, калі ўсе адпачываюць, не перастае займацца любімым прадметам. Чарговае дасягненне адзінаццацікласніцы – Дыплом ІІІ ступені – дае ёй пэўныя перавагі пры паступленні ў ВНУ.

Наколькі няпроста заяўляць пра сябе на такім высокім узроўні, ведае і Дар’я Карман. У мінулым годзе з вобласці гімназістка прывезла Дыплом. Колькі было радасці ў яе, бацькоў, педкалектыву. І вось чарговая ўзнагарода. Па словах настаўнікаў, Дар’я мае добрыя аратарскія здольнасці, якія і паказала на алімпіядзе. Журы адзначыла яе выдатнае валоданне мовай, уменне ў лагічнай паслядоўнасці будаваць свае думкі.

Дэбютавалі ў рэспубліцы вучні СШ №3 Уладзімір Арочка – па беларускай мове і літаратуры, Дар’я Несцяровіч – па інфарматыцы. Ім давялося спаборнічаць у ведах з прадстаўнікамі школ усёй рэспублікі, ліцэя Белдзярж-універсітэта. Хоць месцаў зэльвенцы не занялі, але паказалі дастойны рэзультат. 

Безумоўна, перапаўняе гонар за нашых юнакоў і дзяўчат. Такое выступленне, у першую чаргу, – паказчык іх грунтоўных ведаў. Вялікі ўклад  у перамогу школь-нікаў унеслі і настаўнікі Святлана Семяняка, Маргарыта Урбановіч, Наталля Эльяшэвіч, Уладзімір Манько і Станіслаў Вярстак. Іх методыка выкладання прадмету з выкарыстаннем разнастайных дыдактычных матэрыялаў, прэзентацый дазваляе зрабіць урокі не толькі цікавымі, але і эфектыўнымі. Уся гэта работа і дала высокія вынікі. Вынікі, якімі ганарыцца раён.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.