И читать, и писать, и на сцене выступать

И читать, и писать, и на сцене выступать

 

Калі мы адпраўляем сваіх сына ці дачку ў дзіцячы сад, нас, у першую чаргу, хвалюе, чым жа яны там будуць займацца. Хочацца, каб дзіця не толькі своечасова пакармілі і паклалі спаць, 

але раскрылі, а потым і развілі яго здольнасці. Дарэчы, сучасныя дашкольныя ўстановы якраз гэта і прадугледжваюць. 

 У яслях-садзе №3 г.п.Зэльва акрамя шырокага спектра выхаваўчых і адукацыйных дысцыплін працуюць 4 гурткі дадатковай адукацыі               (на здымках). Такія паслугі па праву можна назваць інавацыйнай пляцоўкай для развіцця інтэлекту, творчых здольнасцей і прывіцця дашкольнікам здаровага ладу жыцця сродкамі тэатральна-гульнёвай дзейнасці. Не дзіўна, што малеча наведвае ўстанову з радасцю, а задаволеныя бацькі рэкамендуюць яе знаёмым і сябрам. 

– Для нас важна не толькі падрыхтаваць дзяцей да школы, навучыць іх чытаць, пісаць, але і стварыць умовы, у якіх яны будуць расці паспяхова развітымі, – расказвае загадчыца ясляў-сада Тамара Роля.

Менавіта па такім прынцыпе працуе з дзецьмі кіраўнік інтэлектуальнага гуртка “Эрудыт” Марына Шлык. Заняткі праводзяцца толькі ў форме гульні, падыход да кожнага дзіцяці– індывідуальны. 

И читать, и писать, и на сцене выступать

 

– Толькі так можна зацікавіць непаседлівага гарэзлівага дашколь-ніка, – дзеліцца сакрэтам  Марына Пятроўна. – Да заняткаў заўсёды рыхтуюся адказна, раблю наглядны і раздатачны матэрыял. Падбіраю спецыяльныя практыкаванні, якія развіваюць у дзяцей логіку, мысленне, кемлівасць, памяць і ўвагу – без такіх якасцей ніяк не абысціся ў жыцці.

Педагог вучыць дашкольнікаў правілам дарожнага руху, адрозніваць поры года, віды грыбоў, гародніны і садавіны, жывёл, птушак і нават геаметрычныя фігуры – спіс можна працягваць. Усе гэтыя заняткі аб’яднаны адной тэматыкай і сюжэтам, што дазваляе зрабіць працэс мыслення дзіцяці не толькі эфектыўным, але і надзвычай цікавым. 

Не з меншым натхненнем працуе з дзецьмі і кіраўнік музычна-тэатральнага гуртка “Усмешка” Святлана Мінчук. Каб тэатральныя заняткі не ператвараліся толькі ў развучванне музычнай казкі, педагог практыкуе тэатралізаваныя гульні-імправізацыі. Потым маленькія артысты спрабуюць сябе ў казачных прадстаўленнях, на якіх абавязкова прысутнічаюць госці. Дзякуючы такому падыходу ў дашкольнікаў раскрываюцца таленты, фарміруецца сама-ацэнка. Акрамя таго, гурткоўцы – пастаянныя ўдзельнікі раённых конкурсаў тэатральных калектываў, дзе займаюць прызавыя месцы. 

Карыстаецца папулярнасцю таксама арганізаваны на пастаяннай аснове мастацкі гурток “Вясёлы пэндзлік” пад кіраўніцтвам Яўгеніі Захарка. І хоць тут займаюцца дзеці старэйшай групы, заняткі таксама носяць гульнёва-сюжэтны характар. Яўгенія Міхайлаўна – педагог малады, але зацікавіць дзяцей умее. Знаёміць выхаванцаў з такімі тэх-нікамі, як метад тычка, кляксаграфія, пячатка, маляванне васкавымі мялкамі, па сырой паперы і інш. На яе занятках дзеці імправізуюць, фантазіруюць, эксперыментуюць.  

Ірына Пузач вядзе спартыўны гурток “Чароўны мяч”, які наведваюць выхаванцы сярэдняй групы. Усе заданні і практыкаванні выконваюцца з выкарыстаннем мяча, аб чым сведчыць і назва гуртка. Заняткі садзейнічаюць фарміраванню ў дашкольнікаў жыццёва неабходных рухальных навыкаў, мэтанакіравана ўздзейнічаюць на развіццё спрыту, хуткасці, сілы, маральна-валявых якасцей. 

Навучальны год для выхаванцаў таксама заканчваецца цікава –  традыцыйна праводзяцца творчыя справаздачы гурткоў перад бацькамі. 

Аб эфектыўнасці аб’яднанняў па інтарэсах сведчыць той факт, што дзеці становяцца прызёрамі раённых конкурсаў і выстаў. Напрыклад,        у 2012 годзе яны заваявалі другое месца ў конкурсе на лепшага чытача сярод дзяцей дашкольнага ўзросту, у конкурсе “Маленькі скульптар” сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі занялі першае месца ў намінацыі “Сюжэтная лепка”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.