Версия для слабовидящих

Чароўнае Купалле святкавалі зэльвенцы

Просмотры: 1138

Чароўнае Купалле святкавалі зэльвенцы

Загадаць жаданне і знайсці папараць-кветку, пераскочыць праз вогнішча і паваражыць на будучыню… Хіба ж можа што быць больш загадкавым і маляўнічым, чым цудоўнае ліпеньскае свята Купалле? У дзень сонцавароту зэльвенцы акунуліся ў атмасферу легенд і паданняў, таямнічых скарбаў і казачных дзеянняў.

Тэатралізаваная імпрэза ў выкананні мясцовых работнікаў культуры разгарнулася на беразе вадасховішча. 

Па традыцыі ў дзень нараджэння прарока Іаана Прадцечы дзяўчаты адправіліся плясці вянкі, а хлопцы рыхтаваць вогнішча.

І тут неўзабаве матулі дазнаюцца, што Янка-каваль пасватаўся да Кацярыны і вяселле яны ладзяць у купальскую ноч. Каб унесці разлад у іх адносіны, бацькі паклікалі на дапамогу чорта і русалак, пасля чаго хлопцу паставілі нялёгкую задачу – знайсці папараць-кветку. Узяўшы с сабой абярэг з траў, ён адправіўся на пошукі.

Купалінкі вырашылі дапамагчы Кацярыне. Яны верылі, што дзявочыя вянкі з’яўляюцца магутным сімвалам, і разам з прысутнымі на свяце наплялі іх шмат і пусцілі па вадзе. Закружыўшыся, яны паплылі роўна і далёка: згодна прыкмеце, хутка будзе шчаслівае замужжа.

Гледачы не засталіся ў баку ад асноўнай дзеі: сталі шукаць кветку. Цудадзейная папараць і сяброўства перамаглі нячыстую сілу, і бацькі благаславілі дачку і сына.

Да каларыту весялосці падключыліся ўсе прысутныя, якія за галоўнымі героямі адправіліся да вогнішча. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі любімыя песні. 

Цікавасць у многіх выклікалі розныя гульні, асабліва актыўнымі былі хлопчыкі і дзяўчынкі. Для іх, дарэчы, працавала шмат гульнёвых зон, атракцыёнаў, быў арганізаваны продаж як розных цацак, так і зэльвенскіх дэлікатэсаў.

Дарослыя з захапленнем падпявалі і падтанцоўвалі гасцям святочнасці – салістам Мастоўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Адным з загадкавых момантаў стала варажба і розныя пажаданні. Кожны верыў: наколькі эмацыянальна правядзеш купальскі вечар, настолькі і мары будуць здзяйсняцца.

– Весела, цікава, яскрава, асабліва спадабаліся галоўныя героі, –  падзяліліся госці свята Паліна і Віка з Мінска і Гродна. – Мы назіралі за казачнымі персанажамі, іх вельмі каларытнымі касцюмамі. Запомніцца адзін з галоўных герояў “Яшчар”. Як мы чыталі, падобная забава ўключана ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. 

– Заўсёды прыемна бываць у Зэльве, – кажуць лідчане Генадзь, Кацярына і Віталій. – Гэта малая радзіма аднаго з нас, таму тут усё міла. Сёння прыехалі наведаць родны пасёлак і трапілі на народнае гулянне. Уражаны казачнай атмасферай. Вялікі дзякуй зэльвенцам за тое, што захоўваюць беларускія традыцыі, такім чынам, будзе жыць у вяках наша спадчына.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!

 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...