День Независимости отметили в Зельве

Разам з усёй Беларуссю Зэльвеншчына ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці краіны. Трэцяга ліпеня ў кожнай беларускай сям’і ўспаміналі родных, блізкіх, землякоў, тых, хто не вярнуўся з франтоў Вялікай Айчыннай. Дзякуючы гэтым салдатам вайны, хто аддаў сваё жыццё за свабоду нашай Айчыны, мы жывём пад мірным небам. У такія дні, самыя важныя для нашай Радзімы, адчуваеш асаблівы гонар за свой народ, які выстаяў і не аддаў ворагу ні пядзі роднай зямлі.

 

 День Независимости отметили в Зельве

День Независимости отметили в Зельве

День Независимости отметили в Зельве

День Независимости отметили в Зельве

День Независимости отметили в Зельве

 

Урачысты мітынг “Красуйся, Беларусь!”, прысвечаны Дню Незалежнасці краіны, распачаўся 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы Зэльвы. Раздзяліць святочныя імгненні сюды прыйшлі прадстаўнікі ўлады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, перадавікі вытворчасці, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, падрастаючае пакаленне.
Са шчырымі словамі віншаванняў з Днём Незалежнасці і 68-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звярнуўся да зэльвенцаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Кіраўнік раёна адзначыў, што ў гэты дзень мы адчуваем смутак і радасць адначасова. Смуткуем аб тых, хто цаной жыцця заваяваў для нас перамогу, радуемся таму, што жывём у спакойнай і мірнай краіне. Дзень Незалежнасці–гэта яшчэ і дзень нашага адзінства, які нагадвае нам, што толькі разам мы можам мацаваць краіну, паляпшаць яе дабрабыт.
Старшыня райвыканкама пажадаў усім моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях дзеля Зэльвеншчыны і Беларусі.
Адзін з традыцыйных і ўрачыстых момантаў мерапрыемства–ушаноўванне лепшых працаўнікоў раёна. Удзельнікі свята шчыра апладзіравалі тым, хто ўдарна працуе на палях i фермах, будаўнічых пляцоўках, прадпрыемствах, вучыць і выхоўвае дзяцей, прымнажае багацці роднай зямлі.
Старшыня райвыканкама ўручыў ордэн Маці Раісе Нікіцінай, якая нарадзіла і выхавала пяцёра дзяцей. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны старшыня СВК “Галынка” Яўгеній Грэцкі, стараста вёскі Рудзевічы Анатоль Радзівончык, Падзячным пісьмом старшыні Гродзен-скага абласнога Савета дэпутатаў –дырэктар Кашалёўскага Дома фальклору Лідзія Кіслая. Затым узнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадпрыемстваў, калектываў устаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры за дасягненне імі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2011 года. Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Дабраселецкі сельскі Савет дэпутатаў і сельскі выканаўчы камітэт (старшыня Тамара Качук), калектывы раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання (дырэктар Васіль Кічук), дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 (загадчык Людміла Міляшкевіч), клінічна-дыягнастычнай лабараторыі ўстановы аховы здароўя “Зэльвенская цэнтральная раённая бальніца” (загадчык Галіна Януль), Дзярэчынская сель-ская бібліятэка (загадчык Тамара Жак) і аддзел адукацыі райвыканкама (начальнік Сяргей Лойка). Дваццаць адзін перадавік вытворчасці– тыя, хто сваёй дастойнай, творчай працай заслужыў пачэснае права быць занесеным на раённую Дошку гонару,– атрымалі сертыфікаты раённага выканаўчага камітэта. Узнагароджанне праводзіў старшыня райвыканкама Ян Пальчыс.
Пасля ўрачыстай часткі святочныя калоны пад гукі духавога аркестра па вуліцы Перамогі накіраваліся на стадыён “Колас” і летнюю эстраду, дзе ўсіх зэльвенцаў і гасцей чакала насычаная праграма. Прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый усклалі да помніка загінуўшым воінам-вызваліцелям вянкі і кветкі, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.