3 июля – День Независимости Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Зэльвы і Зэльвенскага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Адзначаючы Дзень Незалежнасці, мы аддаём даніну памяці і схіляемся перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Айчыны.
гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі.
Мы ўдзячны ўсім працаўнікам раёна, хто сваёй добрасумленнай працай умацоўвае эканоміку, працуе ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, на ніве адукацыі, аховы здароўя, культуры. Няхай поспех суправаджае ў рэалізацыі намечаных планаў, жыццё дае сілы для новых дасягненняў, а прафесійная дзейнасць прыносіць радасць і задавальненне.
Жадаем усім жыхарам Зэльвеншчыны здароўя, дабрабыту, міру і згоды ў сем’ях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

 

 

Паважаныя жыхары г.п.Зэльва і раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў, партызанаў і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Мы годна ўшаноўваем подзвіг салдатаў, смуткуем аб загінуўшых дзеля Вялікай Перамогі.
Паслядоўнікі пераможцаў з пачуццём глыбокай адказнасці за лёс Радзімы працягваюць традыцыі старэйшага пакалення па захаванні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту беларускай дзяржавы.
Жадаем вам нязменнай любові да Айчыны, упэўненасці ва ўласных сілах, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Леанід Эльяшэвіч,
Мечыслаў Касцюк,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.