Зоры над Зальвянкай. Вершы зэльвенцаў – юбіляраў ліпеня

«Заране» – юбіляры ліпеня Святлана Літвінчык і Валянцін Семяняка.

БАЦЬКАУШЧЫНА

Салоўка ў полі і струмень празрысты,
Каштан, узгорак, пе сня салаўя…
І неба з сонцам чыстым
Усё гэта ты, бацькоўская зямля…
Царквы будынак – х орам даўгавечны,
Вясковы шум і пах лугоў здаля,
І сад, што белым пухам ўквечаны,
Усё гэта ты, цудоўная мая.
Гляджу я на цябе – не нагляджуся,
Не налюбуюся тваёй красой.
Здаецца мне, што лепей Беларусі
Не знойдзеш нават на зямлі ўсёй.

НА ДОСВIТКУ

На досвітку прырода спіць
І цішыня стаіць такая,
Што чутна, як раса дрыжыць
І кропля долу ападае.
Лес трызніць сонечным цяплом,
А неба ранішнім блакітам.
Усё наўкол салодкім сном,
Нібыта посцілкай, спавіта.
Бясконцы велічны прастор
Над сумнай безданню лунае.
Глядзіцца ў бязмежжа зор
Ракі паверхня люстраная.
Нямыя постаці дубоў
Застылі ў роспачным чаканні.
Сівыя дні былых гадоў, Напэўна,
мрояцца ім ўранні. …
Павее лёгкі вецярок,
Абудзіць птушак гаварлівых,
І зробіць самы першы крок
Насустрач сонцу дзень імклівы.

***

Кастрычнік. Дзень першы.
І першае свята. І пішуцца вершы.
І думак багата… Складаюцца словы,
Рыфмуюцца сказы. Так проста і лёгка,
Усё і адразу. Аб тым, што пражыта,
Аб тым, што няварта,
Аб тым, што нязбыта,
І што будзе заўтра.
А заўтра – зноў свята.
Кастрычнік чарговы.
І кветак багата,
Надзей, планаў новых.
А свята адзінае,
І вельмі пачэснае.
Яно – прафесійнае,
Таму і сумеснае.
Таму верш складаецца
Для ўсіх і для кожнага.
Здароўя жадаецца.
А радасць хай множыцца.
Кастрычнік хай радуе,
А студзень – не студзіць.
І слёзы не капаюць,
І любяць вас людзі…
Кастрычнік чарговы. Настаўніцкі дзень…
Рыфмуюцца словы. Бо свята ідзе!

НАСТАУНIЦКАЯ ЗОРКА

Калі Настаўнік ў гэты свет прыходзіць,
Каб сеяць мудрасць шчодраю рукою,
На небе зорка новая ўзыходзіць
І раяцца анёлы між сабою.
Аб чым вядзецца боская размова?
Пра тое немагчыма ведаць людзям.
Відаць, аб тым, якія ўкласці словы
У вусны педагога трэба будзе.
А мо, аб тым, як даць яму цярпенне,
Каб са шляху абранага не збочыў?
А можа, рэй ідзе аб разуменні
Адвечных ісцін і прамоў прарочых?
Не дадзена аб вечным знаць зямному.
А, можа й, добра, што ўсяго не знае
Той, хто свядома рамяству цяжкому
І дзецям сваё сэрца прысвячае.
Хто дзень за днём вядзе ў краіну ведаў
Маленькіх грамадзян сваёй краіны,
Ратуе іх ад дрэнных спраў і бедаў
І вучыць добрыя рабіць учынкі.
Хто часам сам таго не заўважае,
Як дзеліцца святлом сваім з усімі,
Каму цяпла і сонца не хапае
Пад гэтымі аблокамі сівымі.
Я думаю, калі гляджу на неба,
І бачу – зорка новая ўзыходзіць:
“Камусьці гэта вельмі трэба,
Калі настаўнікі у свет прыходзяць.

МАЛIТВА МАЦI

Прад іконай стаю і прашу ў задуменні:
Дай ты, Божа, жыцця і дарогі сумленнай
Для тых, каго болей за ўсіх я люблю.
Зберажы іх. Як маці аб гэтым прашу.
Я люляла, расціла з любоўю і ласкай,
Я спявала ім песні, чытала ім казкі.
Пра дабро гаварыла на мове матулі.
І ўпэўнена: добрыя словы, канешне, пачулі.
Нейк дарослымі сталі яны неўзнарок.
Толькі я ўсё даю ім жыццёвы ўрок,
Каб любілі людзей і ішлі яны з Богам,
Будзе лёгкай тады і шырокай дарога…
Я стаю і прашу…
Так, як мама прасіла,
Я малітву матулі яшчэ не забыла.
І на вочы сляза набягае, як у мамы.
Так вучыла яна. І прасіла таксама.
Ты прабач, што Цябе я так часта турбую.
Я прынесці гатова ахвяру любую,
Каб Ты толькі збярог самых родных у свеце,
Каго клічуць так коратка й ласкава ДЗЕЦІ…

МАЛIТВА

Памолімся шчыра да моцных нябёсаў,
Памолімся шчыра да лікаў святых!
За ўсё, што збылося і што адбылося,
Падзякуем Богу, браты!
За хлеб наш надзённы і клопат штодзённы,
За веліч і бляск купалоў залатых,
За спелыя нівы і буйныя пожні
Падзякуем Богу, браты!
Каб зоры на небе і яснае сонца
Ніколі не згаслі пад цемрай слаты,
За нашых нябесных айцоў-абаронцаў
Падзякуем Богу, браты!
Хай наша малітва над светам лунае!
Хай будзіць у сэрцах змярцвелых любоў!
За Божую ласку, што межаў не знае,
Памолімся дружна ізноў!

***

Я стихи стихами называть боюсь.
Просто на бумагу выливаю грусть.
Радостью делиться мне приятно, да!
Вот они и льются, как в реке вода.
Может, кто-то вспомнит в строчках и себя.
Разволнует сердце, может, как и я.
Может, и взгрустнется!
Так тому и быть! Кто-то вдруг сильнее сможетполюбить.
Кто-то обратится к Богу через стих.
Кто-то проживет вдруг самыйсладкий миг.
Значит, не напрасно я пишу стихи?!
Не всегда прекрасны, знаю я, они.
Но они, как птицы, крыльями взмахнут
Вылетают снова. И живут. Живут!

***

Адчайна, упарта, упэўнена, смела Іду па жыццёвай дарозе наперад. Гады мае сталі настаўнікам лепшым, Жыццёвае крэда маё гэта вершы. Бо часам з вяселля, а часам з адчаю Я шчырыя словы свае прысвячаю Сябрам і калегам, жыццю і прыродзе Усяму, што страчаю

НА МАЛОЙ РАДЗIME
Уладзіміру МАЗГО

Новенькі аўтобус па шашы імчыцца.
Папрашу кіроўцу ў Зэльве прыпыніць:
“Дай мне, браце, выйсці, тут мая сталіца,
Дай ізноў на сэрцы раны загаіць.
Дай мне наталіцца водарам духмяным
Залатых палеткаў, кветкавых лугоў,
Дай мне не забыцца, як гучаць на ранні
Над малой радзімай песні жаўрукоў.
” Я хачу прыпомніць кожную драбніцу,
Што хавае памяць з колішніх гадоў.
Каб затым напоўніць, бы каўшом з крыніцы,
Песнямі сваімі кут маіх дзядоў.
Тут знайду я сілы для штодзённай працы,
Тут змагу нарэшце адпачыць душой.
Каб затым у думках зноў і зноў вяртацца
У святыя месцы раніцы маёй.
Тут, здаецца, болей і цяпла, і сонца.
Тут травінцы кожнай адаб’ю паклон.
Толькі тут шчаслівым быць магу бясконца,
Толькі тут на яве ажывае сон.
Знаю – час не спыніш, скончыцца сустрэча,
І вялікі горад пазаве ізноў.
Зэльва, ты заўсёды для мяне дарэчы!
Ты – мая радзіма, ты – мая любоў.

Старонку падрыхтавала Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены