Жыццё з Богам

Прыхаджане касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва разам з ксяндзом Яцэкам Маркелем прынялі ўдзел ва ўрачыстай літургіі ў мінскім архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У час богаслужэння, якое ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дыяканскае  пасвячэнне атрымаў наш зямляк Ігар Мутрук.

Стаць святаром Ігар вырашыў яшчэ ў падлеткавым узросце. Яго дзяцінства прайшло ў в.Падбалоцце, куды сям’я пераехала з Латвіі. Вучыўся Ігар у былой Князеўскай СШ, увесь вольны час праводзіў у Крамяніцкім касцёле.

У святыню ўпершыню хлопчыка прывяла бабуля сябра. Асаб-ліва ўразіў галоўны алтар з укрыжаваным Іісусам Хрыстом. Ігару настолькі спадабалася ўнутранае ўбранне храма, што ён з задавальненнем пачаў сюды хадзіць.

Стараўся не прапуcкаць ніводнай святой Імшы ў касцёле. Уваж-ліва маліўся і слухаў пропаведзі святара. Нават парадак яе правя-дзення вывучыў на памяць.
   – Ксёндз Кшыштаф стаў для мяне прыкладам годнага служэння Богу і людзям, – расказвае дыякан. – Часта ўяўляў сябе на яго месцы, марыў несці духоўную чысціню. Сваё пазнанне рэлігіі пашыраў на катэхетычных занятках, якія праводзіла сястра Іярдана. Мне пашанцавала: людзі, якіх я сустракаў на сваім жыццёвым шляху, былі сапраўдным узорам духоўнасці і святасці.

– Бацькі мае праваслаўныя, – працягвае Ігар Мутрук. – З ранніх гадоў выхоўвалі ў веры ў Бога, вучылі добразычліва і спагадліва адносіцца да іншых людзей. Засталіся цёплыя ўспаміны аб калядных і велікодных святах, якія адзначаліся па-сямейнаму ціха і ўтульна, але, улічваючы важнасць моманту, заўсёды ўрачыста.

Маё рашэнне паступаць у Гро-дзенскую вышэйшую духоўную семінарыю родныя падтрымалі. Мара стаць ксяндзом была не жаданнем, а ўпэўненасцю ў тым, што гэта маё месца, той этап, праз які я абавязкова павінен прайсці.

 

Зараз Ігар Мутрук заканчвае навучанне ў польскім горадзе Тарнове. Праз паўгода распачне святарскую дзейнасць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.