Жніво стартавала

859 Гаспадаркі паўднёвай зоны першымі ў раёне прыступілі да ўборкі важнай сельскагаспадарчай культуры – рапсу. Каб даведацца, як ідуць справы на рапсавых палетках, мы пабывалі ў СВК “Караліно”. – Сёлета гэтай алейнай культурай засеялі 280 гектараў, – ад-значыў старшыня сельгаспрад-прыемства Алег Бурдук. – На нашых лёгкіх пясчаных землях рапс хутка паспеў. Культура гэтая асаблівая: сухі стручок лушчыцца лёгка і зярняты высыпаюцца на зямлю. Каб пазбегнуць страт, трэба спяшацца весці ўборку. Калі гаварыць пра ўраджайнасць, то ў гэтым сезоне яна не вельмі радуе. Адмоўна адбілася як надвор’е, так і некаторыя іншыя фактары, звязаныя з доглядам пасеваў. Разам са старшынёй мы накіраваліся ў першы вытворчы ўчастак. Рапсавае поле знаходзіцца непадалёку ад гравійна-пясчанага кар’ера. Рэльеф мясцовасці тут даволі складаны– шмат узгоркаў з рэзкімі схіламі, глеба на якіх бедная гумусам. Адразу бачна розніца ў росце раслін: у нізіне рапс стаіць густой і высокай сцяной, а чым вышэй на ўзгорак, тым ніжэйшы. Цяжка працаваць на такіх палях як камбайнерам, так і механізатарам, і ва-дзіцелям. Патрэбна асаблівае майстэрства, каб правільна эксплуатаваць тэхніку ў гэтых умовах. На ўборцы рапсу ў гаспадарцы задзейнічаны чатыры камбайны. Арганізоўвае і кантралюе работу загадчык участка Віктар Селяня. – На жніве працуюць старанныя і адказныя механізатары: самі ведаеце, які напружаны час, – адзначыў Віктар Васільевіч. – Усіх, хто заняты ў полі, кормім гарачымі абедамі і падвячоркамі. У механізатараў цяпер кожная хвіліна дарагая. Яны імкнуцца прадукцыйна выкарыстоўваць даручаную ім тэхніку. Каб не было прастояў, Аляксандр Маркоўскі кожны дзень перад выхадам у поле абавязкова праводзіць тэхнічны агляд камбайна. Побач з ім на жніве працуюць экіпажы ў складзе старшых камбайнераў Уладзіміра Кіцуна, Аляксандра Ганчара і Яўгенія Ганчара і памочнікаў Мікалая Яцулевіча , Яўгенія Міхуты і Андрэя Шашко. 860 Своечасова адвозяць ура-джай ад камбайнаў трактарыст Мікалай Шпэтны, вадзіцелі Міхаіл Смурага і Валерый Янушка. На сучасным збожжасушыльным комплексе КЗСВ-30 насенне рапсу да неабходных стандартаў даводзяць машыністы Іван Голуб, Юрый Стрык і Уладзімір Іголка. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства ўжо думае пра ўборку збожжавых. Месцамі ячмень набірае васковую спеласць. Дзень–другі – і яго таксама пачнуць убіраць. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.