Живет с ангелом в сердце

Живет с ангелом в сердце

У дзіцячай школе мастацтваў працуе персанальная выстава дзесяцігадовай Веранікі Бялоцкай (на здымку). У гэтыя святочныя дні кожны жадаючы можа пазнаёміцца з цікавымі гісторыямі, адлюстраванымі юнай мастачкай, якой уласціва багатае света-ўспрыманне.

З алоўкам і акварэльнымі фарбамі Вераніка сябруе з дзіцячага садка. Калі пайшла ў першы клас, папрасіла бацькоў запісаць яе ў дзіцячую школу мастацтваў. Спачатку дзяўчынка ўважліва прыглядалася да абстаноўкі, якая панавала ў мастацкім класе. Яе творчую натуру ўражвала ўсё. Настаўніца Жанна Еўтухоўская адразу вызначыла ў дзяўчынкі талент і працаздольнасць. Малюнак за малюнкам –  і ў выніку з’явілася персанальная выстава.

Вялікая роля ў дасягнутым Веранікай належыць яе бацькам. Яны першымі заўважылі незвычайныя здольнасці дачкі і пачалі садзейнічаць іх раскрыццю.

– Маленькай Вераніцы было цікава ўсё – саломка, бісер, лепка, танцы, – расказвае яе бацька Дзмітрый Бялоцкі. – За што б яна ні бралася, усё ў яе атрымлівалася прыгожа. Мы пачалі сур’ёзна на гэта звяртаць увагу і дапамагаць дачцы. Запісалі яе на заняткі ў раённы Дом рамёстваў,  дзіцячую школу мастацтваў (клас акардэона). На дзіва, яна ўсюды паспявае. Акрамя таго, добра займаецца і ў агульнаадукацыйнай школе.

Героі і тэмы сюжэтаў Веранікі – родныя і блізкія, падгледжаныя людскія гісторыі, акружаючая прырода і жывёльны свет. Практычна  на ўсіх яе малюнках пераважае светлы тон, што яскрава характарызуе душэўны стан юнай мастачкі. Настаўніца лічыць, што па палітры фарбаў, якія выкарыстоўвае дзіця, можна меркаваць, у якіх колерах яно бачыць гэты свет.  А па змесце малюнкаў можна даведацца аб адносінах да жыцця, сімпатыях, хобі, марах…

Тое, што дзяўчынка вельмі любіць сваю сям’ю і жыве ў цёплай і дружнай атмасферы, чытаецца амаль з кожнага палатна. Вераніка лёгка працуе ў рознай тэхніцы, аднак самой ёй больш за ўсё падабаецца гуаш.

 

Сваё мастацтва на суд гледачоў дзяўчынка выстаўляе другі раз. У 2012 годзе работы Веранікі былі прадстаўлены на Міжнародным конкурсе “Анёл Ражства”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.