Зельвенской районной организации Белорусского общественного объединения ветеранов – 25 лет

28 лютага ў раённым Доме культуры прайшлі ўрачысты пленум і святочны канцэрт, прысвечаныя 25-годдзю з дня ўтварэння раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

 

Зельвенской районной организации Белорусского общественного объединения ветеранов – 25 лет  


У зале сабраліся самыя паважаныя людзі Зэльвеншчыны. У кожнага з іх цікавы жыццёвы лёс і багатая працоўная біяграфія.
Урачыстае мерапрыемства адкрыў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васіліцкі. У сваёй прамове Віктар Аляксандравіч расказаў аб этапах станаўлення грамадскага аб’яднання ў раёне, назваў лепшых актывістаў ветэранскага руху на Зэльвеншчыне.
Сардэчна павіншавалі ветэранаў са знамянальнай датай старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Мірончык, ветэран вайны і працы Уладзімір Кашуткін, член абласнога савета “Беларускае грамад-скае аб’яднанне ветэранаў” Дзмітрый Аляшкевіч, намеснік старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Яўгеній Дораш, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Януль, дырэктар Зэльвенскага філіяла Гро-дзенскага абласнога спажывецкага таварыства Таіса Жэлкоўская, намеснік начальніка аддзела адукацыі Святлана Жабрак і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце МПМК-148 Наталля Васільева.
Актывісты ветэранскага руху былі ўзнагаро-джаны Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Па-дзячнымі пісьмамі старшыняў райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Узнагароды ветэранам адрасавалі райкам прафсаюза работнікаў АПК, абласны і раённы саветы Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі атрымалі ветэраны ад раённай арганізацыі “Белая Русь”, прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра.
Выдатнай канцэртнай праграмай “Жывіце ў радасці” парадавалі прысутных удзельнікі народнага хору ветэранаў вайны і працы “Успамін”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.