Зельвенское ПМС отметило 40-летний юбилей

1 чэрвеня, напярэдадні прафесійнага свята – Дня меліяратара – калектыў Зэльвенскага ПМС адзначыў 40-гадовы юбілей з дня заснавання прадпрыемства. На працягу ўсіх гэтых гадоў дзейнасць меліяратараў спрыяла развіццю сельскай гаспадаркі не толькі нашага, але і іншых раёнаў Гродзеншчыны. Дзякуючы ім забяспечваюцца больш стабільныя ўраджаі сельскагаспадарчых культур, рацыянальна выкарыстоўваецца зямельны фонд, ствараецца трывалая кармавая база для жывёлагадоўлі, адбываецца інтэнсіўнае асваенне забалочаных земляў. Там, дзе раней былі недаступныя для праходжання сельскагаспадарчай тэхнікі ўчасткі, цяпер буйна зелянеюць шматгадовыя травы, радуе вока залацістая збажына. Праца меліяратараў – не з лёгкіх. Аднак яе плён прыносіць работнікам сферы вялікае задавальненне, дазваляе адчуваць сваю запатрабаванасць у грамадстве.

 

Зельвенское ПМС отметило 40-летний юбилей

Дырэктар ПМС Канстанцін Бердніковіч (злева) з галоўным інжынерам прадпрыемства Сяргеем Сінютам

абмяркоўваюць вытворчыя пытанні.

 

Гартаючы старонкі гісторыі
Няпроста прыйшлося першапраходцам, тым, хто стаяў ля вытокаў прадпрыемства. Рашэнне аб яго заснаванні было прынята ў 1972 годзе: стаяла задача выканаць дзяржаўную праграму меліярацыі земляў раёна. ПМК-35, як яна тады называлася, пачала сваю дзейнасць з будаўніцтва арашальных сістэм, помпавых станцый, саджалак і вадасховішчаў. Пазней зэльвенскія меліяратары сталі выконваць работы па асушэнні, рэканструкцыі і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм, весці будаўніцтва дарог.
За сорак гадоў змянілася не адно пакаленне меліяратараў. Аднак усіх іх аб’ядноўвае імкненне ўнесці свой уклад у развіццё прадпрыемства. Першым дырэктарам быў Васілій Пазнякоў (1972–76 гг.). Пад яго кіраўніцтвам пачалося стварэнне вытворчай базы, фарміраванне калектыву. Падраздзяленні ПМК-35 правялі меліярацыйныя работы па рэгуляванні рэчышча Зальвянкі, што дазволіла гаспадаркам раёна атрымаць некалькі дзясяткаў гектараў урадлівых тарфянікаў. Вялося і будаўніц-тва жылля: для першых меліяратараў у Зэльве былі пабудаваны 2-кватэрны і 3-кватэрны дамы прысядзібнага тыпу, два 16-кватэрныя дамы.
У 1976 годзе на пасаду кіраўніка быў назначаны Васілій Любінскі. Пад кіраўніцтвам гэтага адказнага чалавека сфарміраваўся выдатны калектыў высокакваліфікаваных работнікаў, якія паспяхова вырашалі пастаўленыя перад прадпрыемствам задачы. У гэты час у раёне праведзены значны аб’ём работ па меліярацыі зямель адкрытым метадам (асушэннем), а таксама ўзведзены аб’екты арашэння, завершана асушэнне поймы ракі Зальвянкі, пабудаваны шэраг каналаў і гідратэх-нічных збудаванняў. У пачатку 80-х гадоў для арашэння меліяраваных зямель была ўве-дзена ў эксплуатацыю магутная помпавая станцыя “Сігма”. Зэльвенскія меліяратары працавалі не толькі ў сваім раёне, але і на іншых аб’ектах Гродзеншчыны. На прадпрыемстве была створана выдатная вытворчая база: пабудаваны двухпавярховы адміністрацыйны будынак, рамонтная майстэрня, гаражы. Кіраўніцтва разумела важнасць пытання замацавання кадраў, таму вялося актыўнае будаўніцтва жылля для работнікаў прадпрыемства – былі ўзведзены два шматпавярховыя жылыя дамы па вуліцах Кастрычніцкай і Пушкіна. Акрамя гэтага, ПМК-35 адкрыла ведамасны дзіцячы сад “Залаты ключык”.
Самым галоўным аб’ектам для зэльвенскіх меліяратараў стала будаўніцтва аднаго з буйных вадаёмаў Гродзеншчыны – зэльвенскага вадасховішча. Яно пачалося ў 1978 годзе. Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося 1 кастрычніка 1983 года. Гэта была значная падзея не толькі для раёна і вобласці, але і рэспублікі, таму ўдзел у мерапрыемстве прымалі першы сакратар Гро-дзенскага абкама КПБ Д.К.Арціменя, міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі У.І.Паўлючук. За датэрміновы і якасны ўвод вадасховішча ў эксплуатацыю многія меліяратары былі адзначаны высокімі ўзнагародамі. У 1984 годзе Васіль Любінскі быў пераведзены на працу ў Расію, а на пасаду начальніка ПМК-35 назначаны Міхаіл Гарошка, вопытны прараб, адказны спецыяліст. Гадамі выпрабавання на ўстойлівасць для ПМК-35, як і для іншых прадпрыемстваў, стаў час пасля распаду СССР: значна скарацілася фінансаванне меліярацыйных работ, вытворчых аб’ектаў станавілася ўсё менш. Аднак кіраўніцтва прадпрыемства не апускала рукі – праца знаходзілася ў іншых раёнах – Ваўкавыскім, Гродзенскім. Група саджалак у СВК “Ваўкавыскае”, у г.п.Рось, арашальная сістэма ў вёсцы Волпа, рэканструкцыя ракі Ваўкавыя ў Ваўкавыску, арашальныя сістэмы ў саўгасе “Абухава”– усё гэта вынік працы нашых меліяратараў.

Дзень сённяшні
Чарговы этап развіцця прадпрыемства пачаўся з прыходам у 2002 годзе новага дырэктара – Канстанціна Бердніковіча. З першых дзён ён удзяліў вялікую ўвагу рабоце з кадрамі, павышэнню працоўнай і вы-творчай дысцыпліны работнікаў, узмацненню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Парк меліярацыйнай тэхнікі за апошнія гады абноўлены на 70%. Сучасны выгляд набыла база прадпрыемства: праведзена рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка, рамонтнай майстэрні, вытворчых пабудоў, заасфальтавана тэрыторыя. Для паляпшэння ўмоў працы людзей пабудавана лазня, створаны пакоі для адпачынку. Прадуманая стратэгія дзейнасці па стварэнні шматпрофільнага прадпрыемства, якое здольна якасна выконваць пастаўленыя задачы, дазваляе вытворчым падраздзяленням быць занятымі на працягу ўсяго года. Асвоены такія віды дзейнасці, як будаўніцтва інжынерных сетак і вода-праводаў, дрэваапрацоўка і многае іншае. Дадатковы накірунак дзейнасці – вытворчасць сельгаспрадукцыі, мёду (ПМС мае сваю пасеку). Сіламі меліяратараў у нашым раёне былі прыведзены ў належны стан меліярацыйныя сістэмы, пабудавана міні-гідраэлектрастанцыя, створана прыгожая паркавая зона ў Зэльве. Нашы рабочыя працавалі на розных аб’ектах Гродзеншчыны і Брэстчыны: на будаўніцтве Аўгустоўскага канала, Гродзенскай ГЭС, добраўпарадкаванні г. Ліда.
За кароткі тэрмін Зэльвенскае ПМС выйшла ў лік перадавых меліярацыйных прад-прыемстваў вобласці. Поспеху садзейнічаюць праведзенае тэхнічнае пераўзбраенне, шматпрофільная дзейнасць арганізацыі, прафесіяналізм працоўных кадраў, высокая вытворчая дысцыпліна і, безумоўна, умелая кіраў-ніцкая стратэгія яе кіраўніка. За высокія дасягнутыя поспехі ў сацыяльным і эканамічным развіцці Канстанцін Бердніковіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ, нагрудным знакам “Ганаровы меліяратар”.
Але на дасягнутым у ПМС спыняцца не збіраюцца: у дырэктара многа планаў на перспектыву. Ён пастаянна клапоціцца пра абнаўленне кадраў– для гэтага на працу сюды запрашаюцца выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. ПМС – адно з нямногіх прадпрыемстваў вобласці, што будуе для сваіх работнікаў жыллё. Так, у мінулым годзе быў здадзены 8-кватэрны дом, дзе пасяліліся маладыя работнікі: намеснік дырэктара па эксплуатацыі Андрэй Мысліцкі, галоўны інжынер Сяргей Сінюта, майстры Андрэй Кедала, Дзмітрый Касперскі, Сяргей Казляня, бульдазерыст Аляксандр Палавусаў. Сёлета прадпрыемства пачало будаўніцтва жылога 2-кватэрнага дома па ву-ліцы Першамайскай у Зэльве.
Паспяховы працоўны старт узяты і сёлета. Будзе працягнута работа па паляпшэнні выкарыстання меліяраваных зямель, утрыманні ў належным стане меліяраваных сістэм і гідратэхнічных збудаванняў, правядзенні іх своечасовай рэканструкцыі і ўзнаўлення.

Напружаныя будні
Калектыў прадпрыемства жыве дынаміч-ным жыццём. Вытворчыя падраздзяленні выязджаюць на аб’екты, размешчаныя як у нашым раёне, так і іншых, вельмі рана. Застаць у кабінеце дырэктара, рабочы графік якога даволі напружаны і шчыльны, можна толькі з раніцы. У пачатку дня ён праводзіць са спецыялістамі планёрку, затым абавязкова наведвае аб’екты, на якіх працуюць работнікі ПМС. Немалаважная частка работы – сустрэча з заказчыкамі, падрадчыкамі, вырашэнне многіх іншых арганізацыйных пытанняў.
–Калі гаварыць пра нашы будні, то яны даволі напружаныя, – адзначае Канстанцін Іванавіч.– Сёлета ў раёне мы выконваем работы па рэканструкцыі і аграмеліярацыі на плошчы больш за тысячу гектараў. Заданне гэта даволі адказнае. Згодна з рэспубліканскай праграмай мы вядзём рэканструкцыю меліяраваных зямель на плошчы 170 гектараў: гэта аб’екты “Зяльвянка”, “Луконіца – рака Бяроза”, “XVIII партз’езд”, размешчаныя на тэрыторыі 3 гаспадарак – ПСУП “Князева”, СВК “Галынка” і “Сынкавічы”. Завяршыць работы запланавана ў ліпені. Акрамя гэтага, праводзім рэканструкцыю і аграмеліярацыйныя работы больш чым на 900 гектарах у іншых гаспадарках раёна, адсочваем стан ужо дзеючых меліярацыйных сістэм, наводзім парадак на зямлі (вядзём захаванне старых сельскагаспадарчых пабудоў і жылых дамоў). Работнікі ПМС праводзілі водаправоды ў аграгарадку Бародзічы, вёсках Задвор’е, Івашкавічы, будавалі воданапорную вежу і сетку водаправодаў у аграгарадку Галынка, закладвалі фундамент пад новую КЗС у СВК “Міжэрычы”. На працягу некалькіх гадоў падраздзяленні працуюць на падрыхтоўцы для здабычы торфу ў СВК “Верцялішкі”. На сённяшні дзень нашы сілы задзейнічаны ў г. Гродна, дзе мы пра-кладваем водаправодную сетку ў мікрараёне індывідуальнай забудовы, у Шчучынскім раёне робім кропельнае арашэнне плодагадавальніка Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Рэспублікі Беларусь. 

Па працы – пашана і гонар
Стабільная і эфектыўная работа прадпрыемства ў многім залежыць ад кампетэнтнасці кадраў, іх умення належным чынам выконваць пастаўленыя задачы. На прадпрыемстве меліярацыйных сістэм працуе 164 чалавекі, і кожны з іх за сваю старанную працу заслугоўвае толькі цёплых слоў удзячнасці. Моладзь, якая прыходзіць на прадпрыемства, пераймае вопыт у старэйшага пакалення, прыслухоўваецца да іх мудрых парад. А павучыцца ёсць у каго! Амаль з першых дзён існавання прадпрыемства тут працуе прараб Леанід Юшчык, падсобны рабочы Іван Галаскок, машыніст шматкаўшовага экскаватара Мікалай Траян, бульдазерыст Мікалай Дароховіч. Ён, дарэчы, адзначаны высокай узнагародай – нагрудным знакам “Заслужаны меліяратар”. На працягу многіх гадоў адданы сваёй справе і прадпрыемству загадчык цэнтральных складаў Галіна Рогава, майстар падсобнай вытворчасці Таццяна Гойла. З удзячнасцю называе дырэктар імёны работнікаў прадпрыемства, прысвяціўшых працы тут многія гады свайго жыцця: інжынера-энергетыка Віктара Болціка, вадзіцеляў Леаніда Іванова, Мікалая Гойлу, электраманцёра Андрэя Калбаску. Каля трыццаці гадоў на прадпрыемстве галоўны бухгалтар Галіна Кароткая, бухгалтар Святлана Мароз. Старанна працуюць на карысць ПМС вадзіцель Валерый Баннікаў, аўтакранаўшчык Часлаў Масюк, вадзіцель Пётр Русак, рамшчык Вікенцій Рыбак. Своечасовую здачу якасна падрыхтаваных меліярацыйных аб’ектаў у эксплуатацыю немагчыма ўявіць без удзелу лепшых машыністаў экскаватараў Валерыя Арцюха, Івана Голуба, Івана Бязносіка, Аляксандра Саўчыка і многіх іншых.
У завяршэнні нашай размовы Канстанцін Бердніковіч выказаў словы ўдзячнасці ўсім работнікам, ветэранам прадпрыемства за іх добрасумленную працу, уклад у агульную справу.
Мы таксама шчыра віншуем меліяратараў ПМС з іх прафесійным святам і юбілеем прадпрыемства. Жадаем вам поспехаў, новых дасягненняў, стабільнасці і дабрабыту.

 

Зельвенское ПМС отметило 40-летний юбилей

галоўны бухгалтар Г.М.Кароткая (першая злева ў першым радзе) з бухгалтарамі А.А.Данюк, С.П.Мароз, Г.Т.Шэіч, Р.У.Дудзінскай;

 

Зельвенское ПМС отметило 40-летний юбилей

машыніст экскаватара І.І.Бязносік;    

 

Зельвенское ПМС отметило 40-летний юбилей

за экскаватарам “Хітачы” – В.І.Голуб;  

 

Зельвенское ПМС отметило 40-летний юбилей

маладыя навасёлы 8-кватэрнага дома.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.