Зэльвенскія вернікі святкуюць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Штогод у чацвер, пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Па традыцыі каталікі зэльвенскай парафіі адзін з галоўных момантаў свята пераносяць на бліжайшую нядзелю. І ў святочнай працэсіі праходзяць ад фігуры Сэрца Пана Езуса да святыні па вуліцы пасёлка, тым самым прызнаюцца ў сваёй веры і складаюць падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Такое ўрачыстае святкаванне вядома з далёкіх гадоў. Па ўспамінах сведкаў, яшчэ ў 80-гады зэльвенцы шанавалі каталіцкую традыцыю, упрыгожвалі абразы каля сваіх дамоў і віталі Пана. У гонар Найсвяцейшай Эўхарыстыі парафіяне ішлі па вуліцы Пушкіна, праслаўляючы спевамі і малітвамі Хрыста. І ў сёлетняй працэсіі панавала духоўная ўзвышаннасць і радасць: кожны ўдзельнік святочнага шэсця ў малітве славіў Езуса Хрыста, ушаноўваў Панну Марыю.

Упрыгожвалі шлях працэсіі мноства пялёсткаў кветак і зялёных лісточкаў, якія сыпалі дзяўчынкі і хлопчыкі, на днях прыступіўшыя да Першай Камуніі. Перад імі жанчыны і мужчыны Жывога Ружанца неслі абразы і харугвіі.

Разносіліся прыгожы спеў і шчырая малітва. І здавалася, што Езус, прысутны ў Эўхарыстыі, благаслаўляе кожны крок веруючага чалавека, ідзе разам з ім.

Каля кожнага абраза, прыбранага па добрай традыцыі каля дамоў Каліноўскіх і Пацалуйка, пакланенне Целу Пана, чытанне ўрыўка з Евангелля, малітва. З радасцю спяваючы “Заўсёды хвала Пану”, працэсія падыйшла да святыні, дзе прадоўжылася набажэнства.

Разважаючы над Словам Божым, сумесна молячыся, удзельнікі імшы прысвячалі свае думкі найсвяцейшаму скарбу Касцёла – Эўхарыстыі, прасілі ў Бога патрэбнай ласкі для сябе і сваіх родных, дзякавалі за дары.

Напраканцы імшы ксёндз Яцэк Маркель выказаў словы падзякі ўсім прысутным, а таксама тым, хто праняў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстасці. Святар пажадаў, каб жывы Бог у Эўхарыстыі панаваў у сэрцы кожнага веруючага чалавека.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены