Зэльвенскія пілігрымы наведалі святыя мясціны суседняй Польшчы

Час ад часу пробашч зэльвенскага касцёла а. Яцэк Маркель па просьбе вернікаў арганізоўвае экскурсіі па святых мясцінах. Падарожжы бываюць як шматдзённымі, так і аднадзённымі, як далёкімі, так і блізкімі. Днямі каля пяцідзясяці зэльвенцаў наведалі адразу дзве святыні, якія размешчаны ў недалёкай ад нас Польшчы.

Першай на шляху паломнікаў была Сакулка. У гэтым гарадку ў кастрычніку 2008 года ў касцёле святога Антонія Падубінскага адбылася падзея, якая да гэтай пары бударажыць люд веруючы і няверуючы. Менавіта падчас прыняцця святых Дароў у аднаго са святароў на прыступку алтара ўпала Гостыя. Яе адразу змясцілі ў спецыяльны сасуд з вадою, дзе яна па логіцы павінна была растварыцца (выпякаюцца ж Гостыі з мукі).

Але гэтага не адбылося ні ў дзень здарэння, ні праз тыдзень, калі настаяцель касцёла з сястрой-місіянеркай адкрылі сейф, дзе знаходзілася Гостыя. У сасудзе была чыстая вада са святыняй, у цэнтры якой знаходзілася плямка чырвонага колеру, што нагадвала згустак чалавечай крыві…

Аб здарэнні паведамілі вышэйшым духоўным асобам. Вырашана было захоўваць выпадак у вялікай таямніцы, пакуль не будуць
праведзены патамарфалагічныя даследаванні вучонымі. Часцінку Гостыі незалежна адзін ад аднаго даследавалі два прафесары-патамарфолагі. Кожны з іх пакінуў падрабязнае апісанне даследавання і рэзультата. І аказалася, што кожны, ідучы сваім метадам, прыйшоў да аднаго і таго ж выніку: часцінка ідэнтычна тканцы сардэчнай мышцы чалавека, які знаходзіцца ў стане агоніі.
Прыродазнаўчыя навукі такога роду з’явы растлумачыць не маглі: яны проста зафіксавалі факт прысутнасці ў даследуемай імі часціцы чалавечага органа.

Хрысціянскае ж вучэнне сцвярджае: даследаваная Гостыя – Цела самога Хрыста.

Вось коратка аб падзеях, якія папярэднічалі таму, што касцёл святога Антонія Падуанскага стаў месцам паломніцтва многіх людзей з усяго свету. Ёсць нямала пацвярджэнняў таму, што ў Сакулцы ў ХХІ стагоддзі адбыўся сапраўдны цуд.

Вернікі зэльвенскага касцёла прынялі ўдзел у святой Імшы, якую мясцоваму пробашчу дапамог весці наш ксёндз Яцэк і якая была ахвяравана за здароўе пілігрымаў. А потым усе разам маліліся за здароўе сваіх блізкіх, сузіраючы знакамітую Гостыю, якая зараз захоўваецца ў спецыяльным алтары касцёла. Малітва таксама спецыяльная: яна створана пасля апісаных вышэй падзей і добра знаёма многім католікам.

Пасля Сакулкі пілігрымы адправіліся ў санктуарый святой вады. Там маліліся на гары Крыжоў і каля грота Багародзіцы.

Гэтае месца вядома мноствам аздараўленняў вернікаў яшчэ з ХVІІІ стагоддзя. Крыніца, што зараз абуладкавана для патрэб вернікаў, – гэта калодзеж цудатворнай вады, якая выратоўвае хворых людзей, асабліва з праблемамі вачэй. Грот з фігурай Багародзіцы над крыні-
цай са святой вадой пабудаваны намаганнямі вернікаў у 1954 годзе. А гара Крыжоў налічвае такое іх мноства, што палічыць усе няма ніякай магчымасці. Ды і хіба трэба падлічваць колькасць удзячных Богу людзей, якія хоць такім чынам стараюцца аддзякаваць Усявышняму за яго ласкі! Іх, удзячных вернікаў, дзякуй Богу, не
становіцца менш і ў ХХІ стагоддзі.

…Пілігрымы вельмі ўдзячны нашаму пробашчу за яго клопаты аб узрастанні супольнай духоўнасці.

Яніна ШМАТКО

Вам может быть интересно

Комментарии отключены