Зэльвенскія парафіяне адзначылі свята Святой Сям’і

Свята Святой Сям’і, якое сёлета Касцёл адзначае адразу пасля Раства, – гэта выдатная нагода, каб сабрацца разам усім членам сям’і, аб’яднацца падчас святочнай імшы і, назіраючы за сям’ёй з Назарэта, старацца імкнуцца да сямейнага ладу, паразумення.

На працягу васьмі дзён каталікі святкуюць Нараджэнне Хрыстова. І кожны дзень па-свойму адметны. Асабліва запомніцца нядзельная імша тым, хто на ёй прысутнічаў. На пачатку літургіі падлеткі, якія наведваць заняткі па катэхізісу, падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку.

У аснову яе былі пакладзены падзеі ціхай Бэтлеемскай ночы – збавеннай таямніцы Божага Нараджэння. Маленькія артысты выдатна справіліся са сваімі ролямі і ўдала перадалі духоўны сэнс калядных падзей.

Кожны чалавек, разважаючы над тым, што Божы Сын, як і ўсе дзеці, меў патрэбу ў сямейным цяпле і абраў сваёй Маці Марыю, а бацькам – святога Юзафа с Назарэта, павінен браць прыклад са Святой Сям’і, – выказаў думку ксёндз Яцэк Маркель, які падзякаваў юных акцёраў за цудоўную падрыхтоўку мініяцюры. – Жадаю, каб усе хрысціянскія сем’і адчувалі стымул аднавіць такую ж атмасферу блізкай еднасці, любові і малітвы, якой жыла Святая Сям’я.

Падчас імшы веруючыя людзі маліліся за сямейныя адносіны, за тое, каб родныя ўмелі прабачаць адзін аднаго, бачылі цяжкасці і складанасці другога чалавека, не забывалі пра такія пачуцці, як дабрыня і міласэрнасць.

Свята Святой Сям’і з’яўляецца святам усіх сем’яў, – гавораць парафіяне Буткевічы. – Сям’я – гэта падарунак Бога, яна заўсёды знаходзіцца пад Божай апекай. Не толькі сёння, але і кожны дзень мы просім Пана аб неабходных для нас ласках. Каб мы змаглі захаваць ўзаемную любоў і вучыліся па прыкладзе Святой Сям’і быць чулымі адзін да аднаго. Паслухаўшы словы з Евангелля, жадаем святасці для зэльвенскіх і ў цэлым для беларускіх сем’яў.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены