Зэльвенскія каталікі падрыхтоўваюцца да святкавання Вялікадня

Пасхальны Трыдуум, які перажываюць хрысціяне каталіцкага веравызнання, падыходзіць да завяршэння. І сённяшні суботні дзень, у першую чаргу, час жалобы па ўкрыжаваным Езусе. З поўдня ў касцёле Святой Тройцы ў Зэльве адчынены дзверы: вернікі маюць магчымасць да двадцаці гадзін вечара маліцца каля сімвалічнай грабніцы Езуса.

Вялікая субота традыцыйна гэта дзень, калі веруючыя людзі чакаюць самай светлай падзеі – Змёртвыхпаўстання Хрыстуса. У 20:00 зэльвенцы прыйдуць на Пасхальную вігілію і супольна, радасна і ўзнёсла, абвясцяць вестку аб перамозе Пана Бога над смерцю.

Таксама на працягу дня рыхтуюцца да свята. На святочны стол гатуюць велікодныя стравы, каб разам з сем’ямі адзначыць Вялікі дзень. Па добрай традыцыі ў касцёле ясвячаюцца чырвоныя яйкі, хлеб, соль, вада, мясныя прысмакі і апетытныя пірагі.

На пачатку пасвянчэння ксёндз Яцэк Маркель чытае спецыяльную малітву, а затым, ідучы па святыні, акрапляе святой вадой кошычкі.

Для нас Вялікі Дзень – гэта духоўнае свята, якое аб’ядноўвае членаў сям’і верай у Бога, – кажуць бацькі Баброўскія, якія да касцёла прыйшлі з маленькімі дачушкамі. – Ужо праз пару гадзін прывітаем братоў і сясцёр цудоўнымі словамі: “Хрыстос уваскрос” – “Сапраўды уваскрос!”, за святочным сталом будзем дзяліцца велікоднай радасцю. Як сімвал новага жыцця пафарбаваныя яйкі займуць цэнтральнае месца. Жадаем усім людзям дабрабыту, здороўя, няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус абудзіць нашы сэрцы.

Наша сям’я жыве з верай у Пана, каталіцкія традыцыі перадаем дзецям і ўнукам, таму ўсе разам прыходзім, каб пасвенціць ежу, каб вечарам сустрэць Светлую падзею, – дзеліцца сям’я Струг. –Святкуем Вялікдзень з надзей на мір, згоду паміж людзьмі, няхай Уваскрасення Хрыстуса дапаможа нам стаць міласэрднымі, уважлівымі адзін да аднаго і аб’яднае любоўю да Бога.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены