Зельвенский ученики — за экологичность

Зельвенский ученики - за экологичность

Дыплома ІІ ступені на рэспуб-ліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па геаграфіі ўдастоена даследчая праца вучня 9 класа СШ №3 г.п.Зэльва Максіма Макея

Змены ў клімаце планеты, чысціня навакольнага асяроддзя – актуальныя на сённяшні дзень праблемы, якія хвалююць не толькі  вучоных, але і ўсіх заклапочаных у заўтрашнім дні людзей. 

Настаўнікі і вучні сярэдняй школы №3 ужо не адзін год удзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях экалагічнага накірунку. Звычайна даследаванні грунтуюцца на мясцовым матэрыяле.  У гэтым годзе вучань 

9 “Б” класа Максім Макей зацікавіўся экалогіяй мікрараёна “Паўночны”, дзе размешчана родная школа. Сёння гэта  тэрыторыя актыўна асвойваецца і забудоўваецца. Тэма даследчай працы так і называецца “Вызначэнне ўзроўню забруджвання і змянення прыроды мікрараёна “Паўночны”. 

Задачы перад школьнікам стаялі няпростыя – ацаніць уздзеянне антрапагеннага фактару на прыроду, даследаваць узровень забруджвання і змянення пад уплывам чалавека прыродных кампанентаў. На працягу навучальнага года Максім збіраў і апрацоўваў матэрыял па абранай тэме, аналізаваў пробы талага снежнага покрыву, глебы і раслін. Зарыентавацца ў метадах даследавання школьніку дапамагала настаўнік геаграфіі Таццяна Бруй. 

Сумесныя  намаганні педагога і вучня прывялі да цікавых высноў: аўтамабільны і чыгуначны транспарт, кацельня ЖКГ, будаўнічыя работы непасрэдна ўплываюць на стан прыроды. Забруджваюцца паветра, глеба, вада, знікае расліннасць. Сам таго не ведаючы, у такіх умовах разам з прыродай пакутуе чалавек. Аднак сітуацыю павялічанай экалагічнай нагрузкі можна змяніць, упэўнены малады даследчык. У сваёй працы Максім прапануе некаторыя шляхі паляпшэння навакольнага асяроддзя: азеляненне мікрараёна праз пасадку дрэў і кустоў і стварэнне кампазіцый на клумбах; паркоўка аўтамабіляў у спецыяльна адведзеных месцах, а не ў дварах дамоў; павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва мікрараёна, у тым ліку і вучняў школы і інш. Хлопчык ужо паспеў пазнаёміць з прапановамі сваіх аднакласнікаў, сяброў, членаў навукова-практычных канферэнцый розных узроўняў. 

У навуковым грамадстве даследчая праца атрымала высокую ацэнку. У Максіма першыя месцы на раённай і абласной канферэнцыях, а так-сама Дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая прайшла ў сакавіку ў горадзе Баранавічы.

Па словах юнага натураліста, такая ўзнагарода толькі пацвярджае актуальнасць працы. Таму  даследаванне ў экалагічным накірунку будзе працягвацца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.