Зельвенские ученики защищают честь района на областной олимпиаде

9 студзеня ў Гродне стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды сярод школьнікаў, які прадоўжыцца да 3 лютага.

 

12 лепшых вучняў Зэльвеншчыны працягнуць барацьбу на абласной алімпіядзе па 7 прадметах школьнага курсу: Часлаў Земба (гімназія №1) – па працоўным навучанні; Аляксей Несцяровіч (СШ №2), Аляксей Акулаў, Ігар Шэйка, Андрэй Роля, Аляксей Шлык (СШ №3) – па інфарматыцы; Вольга Данілюк (гімназія №1) – па рускай мове; Ганна Семяняка, Марыя Вярстак (гімназія №1) – па беларускай мове і літаратуры; Юлія Ган (гімназія №1) – па біялогіі; Элізабэт Чэчат (гімназія №1) – па англійскай мове; Яўгеній Суліцэнка (гімназія №1) – па гісторыі. Каб атрымаць такое права, хлопчыкам і дзяўчынкам неабходна было паказаць лепшыя вынікі на дру- гім – раённым– этапе выпрабаванняў. 
Прайшоўшая раённая алімпіяда сярод вучняў 8–10 класаў праводзілася па 14 прадметах. Удзел у ёй прынялі 214 школьнікаў (13,8% ад усіх вучняў 8–11 класаў).
Ужо другі год запар асноўнай адметнасцю школьных і раённай прадметных алімпіяд з’яўляецца іх працягласць і магчымасць вучняў удзельнічаць у інтэлектуальных спаборніцтвах адразу па некалькіх прадметах. Некаторыя школьнікі скарысталі такую магчымасць і на раённай алімпіядзе праверылі свае веды па некалькіх вучэбных дысцыплінах: 9 вучняў занялі па два прызавыя месцы (Ганна Семяняка, Юлія Ган, Яўгеній Суліцэнка– гімназія №1, Андрэй Роля і Ігар Шэйка – СШ №3, Аляксей Несцяровіч – СШ №2, Яўгенія Худзяева – Галынкаўская СШ, Наталля Мартынчык – Каралінская СШ, Алеся Мацко – Дзярэчынскі дз/с-СШ).
Усяго сярод удзельнікаў раённай алімпіяды вызначыліся 56 уладальнікаў Дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў. 57% школьнікаў выканалі алімпіядныя заданні больш чым на 50%. Самы высокі ўзровень выканання заданняў – па англійскай мове – 88,5%, інфарматыцы – 84%, біялогіі – 74,2%, працоўным навучанні – 73,5%, беларускай мове і літаратуры – 68,8% .
Дыпломы і падарункі былі ўручаны пераможцам на спецыяльна арганізаваным для іх навагоднім свяце.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.