Зельвенские школьники в числе лучших знатоков основ безопасной жизнедеятельности

Ведаць правілы пажарнай бяспекі павінен кожны чалавек, прычым з дзяцінства. З ранніх гадоў садзейнічаюць гэтаму бацькі, у школе–настаўнікі на занятках “Асновы бяспечнай жыццядзейнасці”. Свае тэарэтычныя веды, уменне лагічна разважаць прадэманстравалі вучні з устаноў адукацыі раёна Вікторыя Валюк, Яраслаў Лапіч (Князеўская гімназія), Ілья Савосік (СШ №2), Вольга Кароза (на здымку) , Вераніка Маркач і Дар’я Юшчык (гімназія №1), якія прынялі ўдзел у абласным туры-алімпіядзе “Школа бяспекі-2012”.

 

Зельвенские школьники в числе лучших знатоков основ безопасной жизнедеятельности    

 

Прапанаваныя заданні былі не з лёгкіх: каб даць правільны адказ, неабходна было пераадолець хваляванне, сканцэнтравацца, а над некаторымі пытаннямі і паразважаць.
Удзельнікам алімпіяды трэба было прайсці праз тры этапы. Першы ўключаў тэст з 50 пытанняў па асновах бяспечнай жыццядзейнасці: як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, аказваць першую медыцын-скую дапамогу.
На другі этап у кожнай узроставай групе (1–4, 5–7, 8–11 класы) было адабрана па 9 чалавек. І зноў жа, юныя знаўцы не разгубіліся, з лёгкасцю выканалі практычныя заданні, у чарговы раз даказалі, што маюць добрую тэарэтычную падрыхтоўку.
Акрамя гэтага, школьнікам загадзя было дадзена дамашняе заданне напісаць сачыненне на адну з прапанаваных тэм.
Па выніках конкурсу Вераніка Маркач (11 клас) і Вольга Кароза (7 клас) з гімназіі №1 г.п.Зэльва занялі першае і трэцяе месцы, адпаведна. Пераможцы ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і медалямі і прымуць удзел у рэспубліканскім туры-алімпіядзе “Школа бяспекі-2012”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.