Зельвенская гимназия начала приём документов

–Ці адбудуцца змяненні ў падыходах да прыёму вучняў у гімназію на наступны навучальны год?

Алена К., г.п.Зэльва.

На пытанне адказвае намеснік начальніка ад-дзела адукацыі райвыканкама Святлана ЖАБРАК:
–У сувязі з выхадам новага Палажэння аб установе адукацыі, зацверджанага Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 20 снежня 2011 г. №283, некаторыя змяненні адбыліся. Для здачы ўступных іспытаў бацькам неабходна да 1 чэрвеня падаць заяву ў прыёмную камісію на імя кіраўніка гімназіі, а таксама прадаставіць ведамасць гадавых адзнак вучня з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі, пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які пацвярджае асобу, медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Згодна з Указам Прэзідэнта ад 06.01.2012 г. №15 і пісьмом Міністэрства адукацыі “Аб завяршэнні навучальнага года”, у якасці ўступных іспытаў вучні будуць здаваць рускую мову (5 чэрвеня), матэматыку (7 чэрвеня), беларускую мову (9 чэрвеня).
Звяртаем увагу бацькоў, што навучанне ў гімназіі па-ранейшаму будзе працягвацца ў будынку па вуліцы 17 Верасня.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.