Зэльвенцы далучыліся да беларускамоўнай дыктоўкі ў Міжнародны дзень роднай мовы

З нагоды свята – Міжнароднага дня роднай мовы – зэльвенцы напісалі традыцыйную дыктоўку. Адчулі магутнасць роднага слова тыя, хто далучыўся да дыктоўкі “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”.

У ліку першых моладзь і аддзел адукацыі райвыканкама паспрабавалі свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу. І ледзь не самае важнае – у час работы над тэкстам, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад варожай навалы, кожны задумаўся над сакральнай для нашай незалежнай краіны тэмай.

Практычна ўсім удзельнікам хацелася дачакацца вынікаў праверкі. Менавіта такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць: усе разам!

Служба інфармацыі газеты «Праца»

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены