Зэльвенцы прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Беларускія чытанні»

Гэта ўжо другая міжнародная канферэнцыя, ініцыяваная латвійскім бокам. Галоўная мэта «Беларускіх чытанняў» – вывучэнне культурных сувязяў Латвіі і Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары Латвіі, наладжванне сувязяў з навукоўцамі і даследчыкамі, якія працуюць у гэтых накірунках.

У мінулым годзе канферэнцыя прайшла ў Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага) ў горадзе Даўгаўпілс з удзелам беларускіх і латвійскіх даследчыкаў. Сёлета фармат яе правядзення змянiўся: дыялог арганізаваны у анлайн-фармаце і з большай колькасцю зацікаўленных. Гэта навукоўцы пяці краін – Эстоніі, Чэхіі, Польшчы, Беларусі і Латвіі.  

На працягу дня ўдзельнікі канферэнцыі паразважаюць на тэму «Культура. Гісторыя. Дыяспара». З боку Беларусі заяўлена некалькі дакладчыкаў. Сярод іх – прадстаўнікі Віцебшчыны, Гродзеншчыны у тым ліку і Зэльвеншчыны.

Ураджэнкі Зэльвенскага раёна Вольга Камякевіч і Наталля Мацвейчык пазнаёмяць слухачоў з традыцыямі Ганненскага кірмаша.

Настасся ДУНЕЦ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены