Зельвенцы на «Славянском базаре». Что представят наши земляки на главном фестивале года?

IMG_7830 

Сёння, 14 ліпеня, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXV міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Удзел у фестывальных мерапрыемствах прымаюць і зэльвенцы. Чым яны будуць здзіўляць гасцей свята?

Падчас фестывалю ў Віцебску працуе тэматычны тэатралізаваны падворак Гродзенскай вобласці “Жыве ў святах душа народа”. Работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадстаўляюць на ім Ганненскі кірмаш. Імправізаваныя князь Сапега разам са сваёй світай не толькі расказваюць аб гісторыі і традыцыях правядзення зэльвенскіх таргоў, але і запрашаюць убачыць кірмашовую дзею на свае вочы.

Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіны Раманчук, ёсць што паказаць на “Славянскім базары” і нашым народным умельцам. Майстар-клас па пляценні паясоў праводзіць дырэктар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ала Сідорык. Сакрэтамі вышывання дзеліцца кіраўнік гуртка ўстановы Вера Жылко. Таксама арганізавана выстава-продаж работ нашых мясцовых рамеснікаў.

Гонар вобласці на міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск-2016” 16 ліпеня будуць адстойваць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Папярэдні адбор тых, каму пашчасціла выступаць у Віцебску, адбыўся падчас правядзення фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Танцавальны нумар у сучаснай апрацоўцы Людмілы Скібы і Аляксандра Сушы, байка Таццяны Качук прызнаны сярод лепшых выступленняў.

У суботу на “Славянскім базары” таленавітыя артысты і майстры нашай вобласці, у тым ліку і Зэльвеншчыны, прадставяць нашу культуру на вялікай сцэне свята.

Наталля МАЦЮК.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.