Зэльвенцы ад душы весяліліся падчас Ганненскага кірмашу

Гульнёва-забаўляльная праграма, якая была запланавана ў рамках Ганненскага кірмашу бліжэй да вечара сапраўды апраўдала сваю назву – «Весяліся  – не журыся».   Задушэўныя песні, цудоўная музыка, конкурсы і гульні – усё спрыяла добраму настрою. Адкрыў канцэртную праграму вакальны калектыў “Альшанка”, які шчодра са сцэны падзяліўся з зэльвенцамі сваім майстэрствам.  Усіх удзельнікаў свята самадзейныя артысты з Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці віталі беларускімі народнымі, нават аўтэнтычнымі песнямі. У іх выкананні прагучалі кампазіцыі, прысвечаныя роднай Беларусі, родным мясцінам і краявідам, лірычнай тэматыкі. Слухачы вельмі цёпла сустракалі артыстаў: гучнымі апладысментамі дзякавалі за кожны музычны нумар. У падарунак вакальны гурт “Альшанка” Востраўскага СДК Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы атрымаў Дыплом за захаванне нацыянальных традыцый і ўдзел у Ганненскім кірмашы з рук самога Вяльможнага князя Сапегі. Па словах мастацкага кіраўніка Вольгі Саванчук, вакалісткі вельмі шчаслівыя, што трапілі на кірмаш: такога маштабнага свята з абавязковымі яго атрыбутамі – коньмі, павозкамі, рамесленікамі, адмысловымі тэматычнымі падворкамі  – ім раней бачыць не давялося. Уражаны госці з Брэстчыны арганізацыяй і масавасцю. Вольга Ходзіна, якая выйшла наступнай на сцэну, падарыла сабраўшымся на свяце шанс паслухаць класічную акадэмічную музыку. Італьянскія мелодыі не маглі пакінуць зал раўнадушным: маладой спявачцы падпявалі, апладзіравалі. –Прызнацца шчыра,  – сказала пасля канцэрта Вольга, – не чакала ў такім маленькім гарадку такого цёплага прыёма. Я бачыла, як усё больш і больш людзей набліжалася да сцэнічнай пляцоўкі, на якой я выступала. Мне спрыяла душэйная атмасфера, таму хацелася спяваць і спяваць. Адназначна, зэльвенцы не толькі ўмеюць ладзіць цудоўныя святы, але і прымаць гасцей, у тым ліку сталічных выканаўцаў. Дарэчы, Вольга – студэнтка Мінскага ўніверсітэта культуры, займаецца харавой (акадэмічнай) музыкай. Выступае ў шэрагу музычных і культурных праектаў, на розных мерапрыемствах. У Зэльве пабывала ўпершыню. Той, хто стрымліваў свае эмоцыі ці саромеўся танцаваць і спяваць падчас музычнай праграмы, змог даць волю эмоцыям у гульнёва-забаўляльнай праграме, якую падрыхтавалі культработнікі Радуньскага гарадскога Дома культуры. На пляцоўцы з’явіліся любімые дзетварой, ды як паказала гульня, і дарослымі казачныя персанажы – баба Яга, Ліса, Тыгр. Смельчакі паспрабавалі станцаваць з мятлой, прыняць удзел у “кастынгу зорак”, у “фреш-мобе”. Самыя актыўныя атрымалі падарункі.     А затым Зэльва “апынулася” ў вянку зорак беларускай эстрады. Аб тым, што песні розных накірункаў і розных гадоў напісання і гучання, рознай тэматыкі прыйшліся па душы жыхарам і гасцям райцэнтра можна было пераканацца па спевах, якія гучалі ў суггучы з прафесіяналамі, па апладысментах і ўсмешках, па бурных эмоцыях. Маладых выканаўцаў актыўна падтрымлівалі і члены раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь”. Творчыя падарункі для ўсіх святкуючых падрыхтавалі таленавітыя Карына Данілава, Анастасія Купрыянцава, Максім Петухоў, Андрэй Апонік, Крысціна Маліноўская, Дзіяна Квір  – сучаснае пакаленне інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. Людміла ПОПКА.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.