Зэльва ў чаканні Ганненскага кірмашу

Арганізатары мерапрыемства ўжо актыўна вядуць падрыхтоўчую работу. Інакш і нельга – як і ў мінулыя гады, усё павінна прайсці на вышэйшым узроўні.


У першую чаргу ўвага звяртаецца на інфармацыйны блок. Гасцінная Зэльва шчыра запрашае на свята ўсіх жадаючых: аб гэтым сведчаць ілюст-рацыйныя банэры, размешчаныя на бачных месцах пры ўездзе ў Зэльву.
Сёлета чакаецца шмат гасцей: ўжо рыхтуюцца запрашэнні творчым калектывам з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама з Польшчы і Латвіі.
24 жніўня адбудзецца святкаванне 760-годдзя Зэльвы. У гэты дзень пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. Так, у афармленне “Алеі землякоў” і фотагалерэі свае прапановы могуць уносіць усе зацікаўленыя зэльвенцы.
Аб усім цікавым, што плануецца на Ганненскім кірмашы, нашы чытачы даведаюцца першымі.

Вам может быть интересно
4 комментариев
  1. Олег Япон says

    Жду техники робототехники и дронов.)

  2. katya rupina says

    А мне в том году обряд со свадьбой понравился!!!!

  3. Валентина says

    Подворки интересны. Каждый год можно увидеть что-то новое.

  4. Артур says

    Мероприятие масштабное. Всегда есть что посмотреть. Спасибо организаторам.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.