Здесь славные люди живут

Свята вёскі адзначылі жыхары в.Звёздная. Як прыгадала яе ўраджэнка, дырэктар Дубаўлянскай СШ, выдатнік асветы Данута Русак, сваю назву дадзены сельскі населены пункт атрымаў у 1966 годзе ў гонар першага палёту ў космас Юрыя Гагарына (раней вёска насіла назву Свінашкі). 

 

Данута Вацлаваўна расказала і аб стварэнні тут калгаса імя Чапаева, старшынёй якога быў абраны яе бацька Вацлаў Бухавецкі. Вацлаў Аляксандравіч, нават знаходзячыся на заслужаным адпачынку, не за-ставаўся абыякавым да калгасных спраў.
Узгадалі на свяце і тых, хто шмат гадоў прысвяціў працы ў роднай гаспадарцы. Сярод іх–жывёлаводы Д.Ф.Мілюк, Л.М.Варабей, Д.С.Лупінская, паляводы Я.І.Грыз, Я.І.Харук, Я.І. Мілюк, І.І.Бухавецкая, Ч.С. Варабей, З.А. Варабей. Названы імёны людзей, якія працавалі на чыгуначнай станцыі г.Ваўкавыск і на Краснасельскім цэмзаводзе: Ф.К.Бухавецкі, М.Л.Варабей, К.П.Харук і інш.
15 ліпеня адзначыць 100-гадовы юбілей жыхарка вёскі Яўгенія Грыцук. У свой адрас яна прымала цёплыя словы віншаванняў і пажаданні моцнага здароўя.
Былі ўшанаваны сем’і, у якіх у гэтым годзе адзначаюцца круглыя даты з дня вяселля: каралавае–у сям’і Чаславы Антонаўны і Генрыха Альфонсавіча Тоўсцікаў, сапфіравае–Яніны Іосіфаўны і Канстанціна Паўлавіча Харукоў, брыльянтавае–Адама Іванавіча і Яніны Іосіфаўны Грызаў.
Словы ўдзячнасці прымала і мнагадзетная маці Леанціна Міхайлаўна Варабей. Яе багацце–6 дзяцей, 8 унукаў і праўнучак. Леанціна Міхайлаўна ўзнагароджана медалём Мацярынства.

Леанарда Вановіч,
мастацкі кіраўнік Князеўскага СДК. 
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.