Літаратурная імпрэза з нагоды 135-годдзя Купалы і Коласа прайшла ў санаторнай школе

У санаторнай школе з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў, найярчэйшых зорак беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная імпрэза. Вядучыя Дзіяна Мірук, Насця Шчэрбава, Максім Трафімаў з 9 класа, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, расказалі ўдзельнікам творчага мерапрыемства пра лёс класікаў. Натхнёна і пранікнёна вучні 6 класа чыталі вершы выдатных песняроў Беларусі, радкі, вядомыя кожнаму з нас з маленства. Лірычна гучалі песні “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Я.Купала”. Шмат уражанняў у душах прысутных пакінуў танец “Купалінка” ў выкананні дзяўчынак 9 класа. Падрыхтоўчым этапам да мерапрыемства стала аформленая ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры выстава літаратуры “Песняры зямлі беларускай”, на якой прадстаўлены кнігі і творы, сабраны біяграфічныя звесткі пра народных паэтаў. Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці народа Я. Купала і Я. Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Бібліятэкар санаторнай школы Таццяна Касперчык
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.