Забавы з сельскiм ухiлам. Дзень сельскага школьнiка прайшоў у Каралiнскай СШ

На працягу некалькіх гадоў педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва з’яўляюцца арганізатарамі Дзён сельскага школьніка.

Што сабой уяўляе такі варыянт правядзення шостага школьнага дня? Можна сказаць, што гэта своеасаблівы «дэсант» педагогаў, якія праводзяць майстар-класы. Пескаграфія, выраб сувеніраў у рознай тэхніцы і інш. – безумоўна, усё гэта дазваляе дзецям не толькі праявіць свае творчыя здольнасці, здзівіўшы акружаючых сваімі талентамі, але і паспрабаваць нешта арыгінальнае. Гульнёвыя ж праграмы незаўважна для ўдзельнікаў уключаюць іх у дзеянне, выхаваўчы працэс, далучаюць да свету мастацтва, спрыяюць развіццю асобы.

Чарговы Дзень сельскага школьніка прайшоў у Каралінскай СШ, а прынялі ўдзел у ім навучэнцы дадзенай установы і суседняй – Міжэрыцкага дзіцячага сада-базавай школы імя У.Ляха. Згодна з праграмай Дня прайшлі асінхронны інтэлектуальны турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?” і майстар-клас па пескаграфіі “Чароўны пясок”. Інтэлектуальная гульня не паўтарыла ўрочныя, акадэмічныя тэмы – выходзіла за рамкі абавязковага набору ведаў. Таксама навучэнцы змаглі набыць падарункі ў сувенірнай лаўцы “Майстэрня цудаў”, выкарыстаўшы новыя магчымасці нефармальных зносін. Так, не менш важнымі можна лічыць атрыманыя ўсімі зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні.

Такім чынам, Дзень сельскага школьніка дапамагае ахапіць як мага больш навучэнцаў сельскіх устаноў адукацыі разнастайнымі формамі арганізаванага і змястоўнага вольнага часу, а праз гульню – вучыць дзяцей наладжваць узаеміны, дружыць і зберагаць дружбу.

Алёна ЦЯРЭШЧАНКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены