За тыдзень – Вялікдзень. Каталіцкія вернікі асвяцілі вярбу (+Відэа)

Сёння каталіцкія вернікі адзначаюць Вербную нядзелю, альбо Урачыстасць уваходу Пана ў Іерусалім. У Евангеллi ад Яна, дзе апiсваецца жыццёвы шлях Іісуса Хрыста, паведамляецца пра адзін з найвялiкшых Яго цудаў – уваскрашэнне памерлага чатыры днi таму Лазара. Назаўтра Хрыстос прыйшоў у Iерусалiм, жыхары якога сустракалi Яго, усцiлаючы дарогу пальмовымi галiнкамi. Адсюль і пайшло свята, якое адзначаецца ў апошнюю перадвелiкодную нядзелю. Толькi замест пальмовых галiнак сталі выкарыстоўвацца вербныя. Мнагалюдна было ў зэльвенскім касцёле. Дарослыя разам з дзецьмі ішлі ў храм, каб асвяціць галінкі вярбы. Іх рыхтавалі загадзя, упрыгожвалі кветкамі, стужкамі, засушанымі з лета раслінамі.        Пасля Богаслужэння вернікі сцябалі адзін аднаго вербачкамі, прыгаворваючы:  «Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень». Такім чынам жадалі здароўя. Наталля МАЦЮК  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.