З Вялікай Перамогай! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ! ПАВАЖАНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ!

Сардэчна віншую вас з Днём Вялікай Перамогі! 9 Мая – святая для беларусаў дата. У гэты дзень кожнага перапаўняюць адначасова радасць і гонар за гераізм нашага народа ў імя жыцця, свабоды і справядлівасці, а таксама смутак аб мільёнах загінуўшых, чые імёны назаўжды ў нашых сэрцах.

Яшчэ зусім нядаўна мы былі ўпэўненыя ў тым, што подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны – гэта непарушная апора стабільнасці і міру, які ніколі не падвергнецца сумненню. Але, на жаль, сёння некаторыя з нашчадкаў пераможцаў дазволілі сабе забыцца пра страшныя ахвяры іх дзядоў і прадзедаў, спрабуючы перапісаць гісторыю і прымусіць сэрцы людзей уздрыгваць ад жаху і болю новых кровапраліццяў, пазбавіць сваіх дзяцей шчасця жыць пад мірным небам.

Упэўнены, што мы заўсёды будзем памятаць, якой высокай цаной нашым продкам дасталося выратаванне чалавецтва ад фашызму.

Шчыра жадаю ўсім нам моцнага здароўя, працоўных поспехаў на карысць нашай Радзімы, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага блакіту нябёсаў над галавой.

Нізкі паклон вам, шаноўныя ветэраны!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены