З Вялікаднем, зэльвенцы! Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ, УСЕ, ХТО АДЗНАЧАЕ ВЯЛІКДЗЕНЬ! ПРЫМІЦЕ САРДЭЧНЫЯ ВІНШАВАННІ СА СВЯТАМ!

Велікодныя дні прыходзяць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам да жыцця абуджаецца зямля, так і ў гэты час вернікі адчуваюць у сваіх сэрцах асаблівы духоўны ўздым і жаданне рабіць дабро. Свята Уваскрасення Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці, сцвярджае хрысціянскую веру – крыніцу высокіх духоўных каштоўнасцей, так неабходных сёння чалавецтву.

Няма нічога важней, чым мір на роднай зямлі, шчасце і лад у сем’ях. І Вялікі дзень дазваляе адчуць радасць жыцця, садзейнічае ўмацаванню згоды ў нашым грамадстве. У гэтыя святочныя дні мы імкнемся быць літасцівымі да незнаёмых, з адкрытай душой працягваем руку дапамогі ўсім, каму неабходны ўвага і падтрымка.

Шчыра жадаем усім вам, каб надыходзячае свята напоўніла вашы дамы святлом, цеплынёй і любоўю. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, радаснага вясновага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены