З удзячнасцю за ратную працу

1846 “Адзінства нашага народа, давер простых грамадзян да органаў улады і ўпартая праца – галоўныя складнікі стабільнасці дзяржавы, і наша задача не падвесці людзей, якія нам давяраюць, забяспечыць ім магчымасць мірна працаваць, гадаваць дзяцей, рабіць наша жыццё больш шчаслівым і паляпшаць яго”. З выступлення Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці з нагоды 23 лютага. 1847 23 лютага ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На ім прысутныя ў зале аддалі даніну памяці гераічнай гісторыі беларускай арміі, ушанавалі ўсіх, хто сваёй ратнай працай унёс і ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне бяспекі нашай дзяржавы. У сваёй віншавальнай прамове ваенны камісар ваеннага камісарыята Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў Сяргей Ігнатовіч расказаў пра гісторыю стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, слаўны баявы шлях, які яны прайшлі. Удзячным словам успомніў велічны подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў, тых, хто ўсё жыццё аддаў воін-скай службе, курсантаў ваенных навучальных устаноў. Цёпла і сардэчна павіншаваў прысутных з Днём абаронцаў Айчыны старшыня райвыканкама Ян Пальчыс. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік раёна і ваенны камісар уручылі медалі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” прадстаўнікам раённай ветэранскай арганізацыі за патрыятычнае выхаванне моладзі Віктару Васіліцкаму і Анатолію Верстаку, былым малалетнім ахвярам фашызму Валянціне Валюк, Вячаславу Кулаку, Клаўдзіі Мацкевіч, Мікалаю Попка і Іосіфу Сталпцу. 1849 Пра будні воінскай службы расказаў ваеннаслужачы воінскай часці №22247 Павел Кукла. Прыгожымі песнямі аб Радзіме, арміі, ратнай доблесці і сучаснымі музычна-танцавальнымі кампазіцыямі парадавалі прысутных на свяце лепшыя самадзейныя артысты раённага Дома культуры, юныя танцоры і дзіцячы духавы аркестр Зэльвенскай школы мастацтваў і выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1. 1848 1845 Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.