З Раством Хрыстовым! Віншаванне старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна СЕМЯНЯКІ

ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!

Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння! На працягу больш чым двух тысячагоддзяў каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.

Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб’ядноўваюць нашы сем’і, натхняюць шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашым удзеле, дапамозе і клопаце. Нам усім неабходныя простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.

Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены