Зэльве – 760: малюем родны куточак

Раённы конкурс-пленэр пройдзе 24 жніўня ў цэнтральным скверы пасёлка. Мерапрыемства прымеркавана да знакавай падзеі – 760-годдзя г.п. Зэльва.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні дзіцячай школы мастацтваў, агульнаадукацыйных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі. Школьнікі могуць выкарыстоўваць любыя матэрыялы і тэхніку.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца сюжэтна-кампазіцыйнае ўвасабленне, выразнасць мастацкага вобраза, неардынарнасць выканання, творчы і індывідуальны падыход да справы, узровень майстэрства.

Заяўкі да ўдзелу ў конкурсе-пленэры неабходна дасылаць не пазней 15 жніўня на адрас: г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 7 (дзіцячая школа мастацтваў) ці на электронную пошту zelva_muz@tut.by

Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Катерина says

    Чтобы красиво нарисовать, нужен талант

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.