З мастацтвам дэкаратыўнай вышыўкі пазнаёміліся падлеткі ў лагеры «Блакітная хваля»

Што сімвалізуюць нацыянальныя ўзоры, аб чым гаворыць арнамент, як з дапамогай вышыўкі беларусы ўпрыгожвалі святочнае адзенне і хатнія рэчы – на гэтыя і іншыя пытанні знаходзілі адказы дзеці, якія зараз бавяць летнія канікулы ў аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”. Фальклорна-гульнёвая праграма “Азбука беларускага ўзору” стала для падлеткаў сапраўдным адкрыццём.

Пазнаёміцца з адным з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прапанавалі работнікі ўстановы культуры аграгарадка Каралін. Для таго, каб расказаць пра таленавітых землякоў, якія працягваюць традыцыі матуль і бабуль і займаюцца вышываннем, у зале разгарнулася цэлая выстава работ народных умельцаў. Сярод рэчаў – выкананыя ў рознай тэхніцы ручнікі і абрусы, сурвэткі, карціны розных памераў.

З захапленнем прысутныя слухалі аповед вядучых пра гісторыю вышыўкі, а таксама пра ўзоры, што вышывалі ў нашай мясцовасці. Прыклады былі яскравымі, таму што жыхары Каралінскага сельсавета захавалі фартухі і кашулі, спадніцы і паясы і прапанавалі іх для дэманстрацыі-паказу.

Кашуля для юнака, пашытая кашалёўскімі жанчынамі
Кашалёўскія ўзоры для фартуха жанчыны
Пятрэвіцкі стыль

Цікавасць у падлеткаў выклікаў і майстар-клас народнай умеліцы з аграгарадка Кашалі Марыі Масальскай. Марыя Венедзіктаўна – майстар па вышыўцы ў трэцім пакаленні, яна не толькі валодае рознымі тэхнікамі вышывання, але і вучыць гэтаму мясцовую моладзь. Жанчына беражліва адносіцца да вышываных рэчаў і нават захавала фартух, які аздобіла нацыянальнымі ўзорамі яе бабуля яшчэ ў 40-я гады.

– Такое мастацтва, як вышыўка, павінна жыць, – лічыць Марыя Масальская. – Ніякіх складанасцей няма, калі ёсць жаданне пазнаць майстэрства. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць выяўленню таленавітых дзяцей, і сёння знайшліся жадаючыя, з якімі мы, спадзяюся, будзем разам спасцігаць навуку вышыўкі.

Вераніка Бусловіч прызнаецца, што яшчэ ўдзельніцай аматарскага аб’яднання “Кашалёўская скарбонка” зацікавілася народнымі рамёствамі. І зараз яна, студэнтка Гродзенскага ўніверсітэта і важатая аднаго з атрадаў, рада паказаць свае работы і навучыць тых, каго гэта зацікавіць.

Падлеткі і малеча бадзёра далучылася да конкурсаў і гульняў, якія адпавядалі тэматыцы мерапрыемства. Салодкія пачастункі атрымалі тыя, хто лепш за ўсіх наматаў клубок, падабраў ніткі да прапанаванага арнаменту, а таксама адказаў, што сімвалізуюць папулярныя беларускія ўзоры.

Больш падрабязнае знаёмства з сімволікай і ўзорамі вышыўкі прадоўжылася ў атрадах. Дзеці малодшага ўзросту малявалі ўзоры жыцця, старшакласнікі – расшыфроўвалі арнаменты.

Не менш пазнавальнымі стануць літаратурна-музычная вечарына і квэст-гульня, запланаваныя на вячэрні час.

Людміла ПОПКА

Вам может быть интересно
6 комментариев
  1. Вика says

    Мероприятия, которые знакомят детей с культурой народа, всегда интересны детям.

  2. Галіна Іванаўна says

    Ці цікава дзецям? Ці будзе каму прадоўжыць народныя промыслы?

  3. Марина says

    Разве по фото не видно, что интересно. Причем, и мальчишкам.

  4. Мария says

    Народными традициями молодежь стала интересоваться.

  5. Данута says

    Вышивать нелегко неусидчивым и нетерпеливым. Это очень кропотливое рукоделие. Но результат всегда радует.

  6. Анна says

    Маленьким детям всё интересно. ндо не упустить этот момент и заинтересовать ребёнка. Если из десяти ребят хоть один увлечется рукоделием, искусство будет жить в народе.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.