Зборнік вершаў мясцовай паэткі Ліліі Лукашонак прэзентавалі ў раённай бібліятэцы

Чарговае пасяджэнне клуба “Малюся Слову” цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту) адбылося сумесна з клубам “Восень жыцця”, які дзейнічае пры раённай бібліятэцы. Прычына такога аб’яднання была па-сапраўднаму паэтычнай: члены клуба запрасілі на сустрэчу Лілію Лукашонак, а бібліятэка выдала яе “Паэтычны сшытак”. Да таго ж і само выданне было навеяна любоўю да паэзіі і жанчыны. Даведаўшыся, што бібліятэка ў шэрагу платных па-слуг мае і такую, як выпуск і раздрукоўка брашур і буклетаў, муж паэткі вырашыў зрабіць жонцы падарунак. І… вучнёўскі сшытак з вершамі стаў друкаваным. Вось гэты, авеяны рамантыкай зборнік, прэзентавалі на сумесным пасяджэнні. Пасля прадстаўлення Ліліі Фёдараўны ўдзельнікам клубаў іх кіраўнікі расказалі пра гісторыю з’яўлення “Паэтычнага сшытка” і папрасілі паэтку пазнаёміць са сваёй творчасцю. Зэльва стала роднай для Ліліі Лукашонак дзякуючы мужу: сама яна – магіляўчанка. Ды 45 гадоў жыцця ў пасёлку зрабілі яе сапраўднай зэльвенкай, улюбёнай у гісторыю, прыроду і людзей нашага краю. Невыпадкова першы раздзел яе зборніка прысвечаны Зэльве і яе жыхарам (тут сабраны вершы “Зэльва”, “Родны край”, “Юбілею раёна”, “Памяці Валянціны Ададуравай”, “Наша Зэльва”). Раздзел “Храм кнігі” паэтка прысвяціла раённай бібліятэцы, у якой працавала шмат гадоў (“Ода бібліятэцы”, “Бібліятэка – храм ведаў”, “Легенда о библиотекаре”, ёсць нават бібліятэчныя прыпеўкі). Шмат вершаў у зборніку пра зэльвенскія краявіды (“Воблакі – мастакі”, “Ветрык”, “Старанне восені”, “Прыход вясны”, “Калыханка зямлі”). Раздзел “Свет розных прафесій” расказвае пра выратавальнікаў, рыбакоў, урачоў, міліцыянераў, выхавальнікаў, сувязістаў. Раздзел “Свята натхніла” дапаможа паглядзець вачамі паэта на такія святы, як Дзень абаронцаў Айчыны, Дзень пісьменства, Таццянін дзень і інш. Як клапатлівая і любячая бабуля, Лілія Фёдараўна падказвае чытачам сакрэты выхавання дзяцей у вершах “Навучанне непаслушніка”, “Самы лепшы дзед”, “Дапамаглі”, “Диета”. Натхнёныя паэзіяй Ліліі Лукашонак, удзельнікі сустрэчы чыталі свае вершы і творы лю-бімых паэтаў. У выкананні Веры Якунінай, Евы Артуравай, Га-ліны Рудой, Ніны Шлык, Люд-мілы Шышко, Алы Бутаковай, Валянціны Масюк і Ірыны Рысюк гучалі вершы Уладзіміра Мазго, Аляксея Галаскока, Га-ліны Тарасік, Расула Гамзатава, Эдуарда Асадава, Максіма Танка і іншых. Матэрыялы старонкі падрыхтавала Яніна Шматко.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены