«З Калядою вас вясёлаю, з зімачкаю яснаю!». У дашкольным цэнтры адсвяткавалі Калядкі (фотарэпартаж)

Серыю навагодніх ранішнікаў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва завяршылі святкаваннем Калядак.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі беражліва адносяцца да беларускіх традыцый. Асабліва адной з іх – святкавання Калядак. Кожны год педагогі развучваюць з выхаванцамі песні і вершы, рыхтуюць невялічкія імпрэзы. 2020 год не стаў выключэннем.

Дзеці са старэйшых і сярэдніх груп уключыліся ў падрыхтоўку Калядак. Яны не толькі прадэманстравалі некалькі танцавальных нумароў, але і разам з педагогамі, пераапрануўшыся ў казачных персанажаў, калядавалі па групах дашкольнага цэнтра.

Падрабязней пра падзею чытайце ў суботнім нумары газеты «Праца».

Вам может быть интересно

Комментарии отключены