З Германіі – з чатырма медалямі. Шчучынскі бягун Аляксандр Чарняк двойчы выйграў чэмпіянат Еўропы сярод спартсменаў са слабым слыхам

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў са слабым слыхам праходзіў у горадзе Бахум-Ваттэншайд у Германі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел спартсмены з 27 краін свету.

На вуліцы стаяла 40-градусная спякота, што значна ўскладняла задачу лёгкаатлетам. Аднак гэта не перашкодзіла Аляксандру Чарняку ў індывідуальным забегу перамагчы на сваіх любімых дыстанцыях – 800 і 1500 мертаў.

– Выходзячы на старт, я хацеў праверыць сябе, даказаць, што магу перамагаць нават у такіх няпростых умовах,  – гаворыць шчучынскі лёгкаатлет. – Паветра было настолькі гарачым, што дыхалася цяжка. Пасля фінішу нават прыйшлося выліць на сябе вядро халоднай вады, каб астудзіць цела. Акрамя таго, прыняў удзел у двух эстафетах і ў абоіх заваяваў “бронзу”, што таксама дастойны вынік.

Такім чынам Аляксандр Чарняк ужо з’яўляецца ўладальнікам тытулаў чэмпіёна і прызёра Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Міжнародны спаборніцкі сезон-2019 для яго практычна закончаны. Наперадзе падрыхтоўка да чэмпіянату Еўропы 2020 года, які пройдзе ў Польшчы. Таксама шчучынскі бягун плануе прыняць удзел у Дэфлімпійскіх гульнях 2021 года.

grodnonews.by

Вам может быть интересно

Комментарии отключены