З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя Зэльвенцы! У навейшай гісторыі Беларусі і Расіі 2 красавіка асаблівы дзень – у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор “Аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі”, а 2 красавіка 1997 года – “Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі” і афіцыяльна 2 красавіка стала святочнай датай – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Сучасныя інтэграцыйныя працэсы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі працягваюцца ў Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе. Беларусь і Расія рэалізуюць буйныя сумесныя праекты, супрацоўнічаюць ў разнастайных галінах народнай гаспадаркі, навукі, адукацыі і культуры.

Трывалае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дапаўняюць пабрацімскія сувязі – амаль кожны горад нашай Рэспублікі мае гарады-пабрацімы ў Расійскай Федэрацыі. У тым ліку і Ваўкавыск з’яўляецца партнерам гарадоў Гусева і Уладзіміра.

Дзесяцігоддзямі ў сумесных стваральных справах і вялікіх перамогах умацоўвалася наша трывалае сяброўства, развіваліся духоўныя каштоўнасці абедзьвух краін і народаў. Шмат ужо зроблена. Яшчэ болей толькі належыць зрабіць.

Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрыні! Няхай у дамах беларусаў і расіян заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены