З Днём вызвалення Зэльвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Вiншаванне старшынi Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна СЕМЯНЯКІ

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Зэльвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Час ўсё больш аддаляе нас ад тых драматычных падзей, калі 79 гадоў таму, 12 ліпеня 1944 года, савецкія войскі, змятаючы жорсткае супраціўленне ворага, вызвалілі Зэльву ад фашысцкай акупацыі. Але памяць аб суайчынніках, якія аддалі сваё жыццё за свабоду роднай зямлі, жыве ў нашых сэрцах бязмернай падзякай героям Вялікай Айчыннай вайны, самаадданым працаўнікам тылу, пасляваеннаму пакаленню, узняўшаму з руін зэльвенскую зямлю!

Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, працаўнікі тылу, за ратны і працоўны подзвіг, за мужнасць і вытрымку, за тое, што і сёння вы побач з намі, удзельнічаеце ў грамадскім жыцці, у патрыятычным і грамадзянскім выхаванні падрастаючага пакалення! Жадаю ўсім жыхарам Зэльвенскага раёна моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дастатку і дабрабыту ў сем’ях!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены