З Днём пажылых людзей (віншаванне)

ПАВАЖАНЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СТАРЭЙШАГА ПАКАЛЕННЯ!
Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей.

За вашымі плячамі вялікае жыццё, веды, мудрасць і багаты вопыт, якія асабліва каштоўныя для моладзі. Мы ў чарговы раз выказваем вам сваю любоў, праяўляем клопат і ўвагу.

Шчырыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам вайны, якія адстаялі незалежнасць краіны, усім, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку і працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Выклікае павагу ваша актыўная пазіцыя, удзел у грамадскім і культурным жыцці раёна.

Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці, доўгіх год жыцця ў акружэнні родных і блізкіх. Няхай вашы дні будуць напоўнены радасцю і шчасцем.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены