Юныя прыхаджане зэльвенскага касцёла на Х парафіядзе дзяцей і моладзі ў Гродне заваявалі 8 прызавых месцаў

  Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, спрабавалі сілы ў конкурсах ведаў па рэлігіі і малюнкаў, а таксама прадстаўлялі падрыхтаваныя інсцэніроўкі і спевы. На сёлетнюю парафіяду прыехалі каля 500 чалавек з 30 парафій. Кожны дзень пачынаўся са святой Імшы, а заканчваўся вячэрняй малітвай. – Як заўсёды, цудоўна правяла час, – гаворыць Валерыя Зуба. – Было цікава назіраць за матчам па футболе паміж святарамі і падлеткамі. Апроч таго, мы паказалі добрыя вынікі ў такіх відах спорту, як шашкі, плаванне, скачкі ў даўжыню, кіданне мяча. Мелі магчымасць праявіць сцэнічныя і музычныя здольнасці. Паколькі даўно захапляюся спевамі, ахвотна прыняла ўдзел у творчым конкурсе. За некалькі дзён, праведзеных у абласным цэнтры, набыла новых сяброў і знаёмых. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Ирина says

    Религиозное воспитание очень важно для молодежи

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.